wd wp Пошук:

Станіслаў Ляшковіч

Станіслаў Ляшковіч (польск.: Stanisław Leszkowicz, 1928, Залазоўе, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — 2 ліпеня 2015, Варшава) — доктар эканамічных навук, пісьменнік і публіцыст, аўтар некалькіх кніг успамінаў.

Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, сярэднюю ў 1949 годзе ў Польшчы пасля рэпатрыяцыі ў 1945 годзе[1].

Вучыўся ў вышэйшай школе марскога гандлю ў Сопаце. Закончыў вышэйшую школу гандлю ў Варшаве. 40 гадоў працаваў у Міністэрстве міжнароднага гандлю ў Варшаве і за мяжой (Швейцарыя, Аўстрыя, ФРГ). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Быў членам савета Варшаўскай гандлёвай палаты, член рады фонду «Палонія».

Актыўна працаваў у стварэнні польскага гаспадарчага самакіравання. Узнагароджаны Залатым Знакам польскай нацыянальнай Гандлёвай палаты.

Пахаваны ў Варшаве на Брудноўскіх могілках.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Памёр ураджэнец Вілейшчыны эканаміст і пісьменнік Станіслаў Ляшковіч Архівавана 5 верасня 2015. // Рэгіянальная газета

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Эканамісты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе