wd wp Пошук:

Станіслаў Казімір Радзівіл

Станіслаў Казімір Радзівіл (1648 — 8 снежня 1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (16701680) і маршалак вялікі літоўскі1680).

Валодаў Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Новагародскім павеце, а таксама часткай Налібокаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683)[1].

Біяграфія

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.

Навучаўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі.

Быў генералам гвардыі Яго Каралеўскай Мосці, дэлегатам на соймах 16641665, 1670, 16781679.

Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.

Ажаніўся з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн. З прычыны адсутнасці нашчадкаў па ягонай смерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясвіжы Д. М. Радзівіла[2].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005, с. 497
  2. ЭнцВКЛ, 2005, с. 498

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Ардынаты клецкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1690 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1648 годзе