wd wp Пошук:

Станіслаў Вацлававіч Суднік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суднік.

Станіслаў Вацлававіч Суднік (24 верасня 1954, в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».

Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».

Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта