wd wp Пошук:

Станіслаў Багушэвіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багушэвіч. Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751, маёнтак Літва паблізу Івянца — 1819) — суддзя земскі менскі, палкоўнік каронных войскаў, пасол на Надзвычайны сойм 1773—1775 гадоў, суддзя гродскі менскі (зг. 1792).

Біяграфія

З вялікалітоўскага роду Багушэвічаў-Мінькоўскіх герба «Газдава», сын Міхала Мікалая Багушэвіча-Мінькоўскага і Феліцыяны Быкоўскай з Быкава герба «Грыф». Калі ў 1756 годзе бацьку забілі на менскім сойміку, апякунства над сям’ёй узяў блізкі сваяк Антоні Багушэвіч.

У 1773—1786 гг.— мінскі ротмістр, у 1786 г.— мінскі лоўчы, у 1787—1795 гг.— мінскі гродскі суддзя, капітан, харужы[2]. У 1773 годзе, адначасова з атрыманнем прывілею на ротмістра Менскага ваяводства, быў абраны паслом на Надзвычайны варшаўскі сойм 1773—1775 гадоў. Разам з іншымі пасламі-літвінамі — Тадэвушам Рэйтанам, Самуэлем Корсакам, Ігнацыем Куранецкім — выступаў на сойме супраць узурпацыі палякамі маршальскага жазла, самапрызначэння маршалкам Канфедэрацыі Адама Панінскага, супраць Канфедэрацыі, якая пазней зацвердзіла першы падзел Рэчы Паспалітай. Біскуп К. Солтык дабіўся для яго чына капітана каронных войскаў і хацеў ажаніць са сваёй пляменніцай, але Багушэвіч адмовіўся ад шлюбу.

У 1780 годзе каля Вільні на Станіслава Багушэвіча здзейснены напад. У 1784 і 1792 гадах абіраўся дэпутатам у Трыбунал ВКЛ.

У 1812 годзе ў Менску, пасля адступлення расійскіх войскаў, быў прызначаны камісарам у новаствораны 20-ты уланскі полк літоўскай кавалерыі, абраны паслом генеральнай Канфедэрацыі.

У апошнія гады жыцця адышоўшы ад грамадскіх спраў, шукаў суцяшэння ў рэлігіі.

Памёр у 1817 або 1819 годзе. Пахаваны ў івянецкім касцёле францысканцаў. Магіла не захавалася.

Сям’я

Быў жанаты на Тэрэзе з Іваноўскіх, старасцянцы мінскай[2]. Меў сямёра дзяцей, але ўсе памерлі раней за бацьку. Дачка Фаўстына была замужам за падкаморыем менскім Атаназіем Прушынскім, дзедзічам Ганусіна.

Зноскі

  1. 1 2 Stanisław Minkowski Bohuszewicz // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Зміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Суддзі земскія менскія
Катэгорыя·Суддзі гродскія менскія
Катэгорыя·Лоўчыя менскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1751 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе
Катэгорыя·Род Багушэвічаў-Мінькоўскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Менскім ваяводстве
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы