wd wp Пошук:

Спіс прэзідэнтаў Бразіліі

Да 1889 года Бразілія была манархіяй. У 1806 годзе партугальскі кароль Жуан VI, ратуючыся ад напалеонаўскіх войнаў, перанёс свой двор у Рыа-дэ-Жанэйра, стаўшы, тым самым, першым еўрапейскім манархам, які кіраваў метраполіяй з калоніі. У 1821 годзе ён вярнуўся ў Партугалію, прызначыўшы сына віцэ-каралём, а ў 1822 годзе яго сын Педру I адмовіўся падпарадкоўвацца рашэнню партугальскага парламента аб роспуску віцэ-каралеўства і абвясціў незалежнасць Бразіліі. У 1831 годзе ён адрокся ад прастола на карысць свайго сына Педру II. Апошні быў зрынуты ў 1889 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З гэтага моманту Бразілія стала прэзідэнцкай рэспублікай. Ніжэй прыведзены спіс яе прэзідэнтаў.

Старая рэспубліка (1889—1930)

Шаблон:Addon

Пасля абвяшчэння рэспублікі маршал Дэадору да Фансека сфарміраваў часовы ўрад. Праз тры гады, у 1891 годзе, была прынята канстытуцыя, складзеная па ўзоры Канстытуцыі ЗША. Дэадору да Фансека быў выбраны прэзідэнтам у Кангрэсе паводле новай канстытуцыі. На пасаду прэзідэнта маглі балатавацца толькі дастаткова багатыя кандыдаты, і прэзідэнты па чарзе паходзілі з двух штатаў — Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс.

У 1930 годзе, калі Бразілія знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы ў выніку Вялікай дэпрэсіі ў ЗША, адбылася рэвалюцыя, і Старая Рэспубліка перастала існаваць. Прэзідэнт Вашынгтан Луіс, які паходзіў з Сан-Паўлу, парушыў правіла чаргавання штатаў і падтрымаў новага кандыдата, Жуліу Прэстыса, таксама з Сан-Паўлу. Прэстыс быў выбраны, але так і не заняў пасаду, з прычыны таго, што Луіс быў зрынуты за тры тыдні да заканчэння тэрміна.

ПартрэтПрэзідэнтПачатак тэрмінаКанец тэрмінаВіцэ-прэзідэнтПартыяЗаўвагі
Мануэл Дэадору да Фансека
Manuel Deodoro da Fonseca
(1827—1892)
15 лістапада 188923 лістапада 1891Фларыяну Віейра ПейшотуВаенныяАфіцыйна стаў прэзідэнтам 26 лютага 1891 года; да гэтага ўзначальваў Часовы ўрад
Фларыяну Віейра Пейшоту
Floriano Vieira Peixoto
(1839—1895)
23 лістапада 189115 лістапада 1894нямаВаенныяЗаняла пасада пасля адстаўкі прэзідэнта
Прудэнты Жазэ ды Марайс Барус
Prudente José de Moraes Barros
(1841—1902)
15 лістапада 189415 лістапада 1898Мануэл Вітарыну ПерэйраРэспубліканская партыя штата Сан-ПаўлуЗ 10 лістапада 1896 па 4 сакавіка 1897 абавязкі прэзідэнта выконваў Мануэл Вітарыну
Мануэл Ферас ды Кампус Саліс
Manuel Ferraz de Campos Sales
(1841—1913)
15 лістапада 189815 лістапада 1902Франсіску ды Асіс Роза-і-СілваРэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу
Франсіску ды Паўла Радрыгіс Алвіс
Francisco de Paula Rodrigues Alves
(1848—1919)
15 лістапада 190215 лістапада 1906Франсіску Сілвіяну ды Алмейда Брандан,
Афонсу Аўгусту Марэйра Пена
Рэспубліканская партыя штата Сан-Паўлу
Афонсу Аўгусту Марэйра Пена
Afonso Augusto Moreira Pena
(1847—1909)
15 лістапада 190614 чэрвеня 1909Нілу Пракопіу ПесаньяРэспубліканская партыя штата Мінас-ЖэрайсПамёр на пасадзе прэзідэнта
Нілу Пракопіу Песанья
Nilo Procópio Peçanha
(1867—1924)
14 чэрвеня 190915 лістапада 1910нямаРэспубліканская партыя Нітэрой
Эрмес Радрыгіс да Фансека
Hermes Rodrigues da Fonseca
(1855—1923)
15 лістапада 191015 лістапада 1914Венсеслау Брас Перэйра ГомісВаенныя
Венсеслау Брас Перэйра Гоміс
Venceslau Brás Pereira Gomes
(1868—1966)
15 лістапада 191415 лістапада 1918Урбану Сантус ды Коста АраўжуРэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Франсіску ды Паўла Радрыгіс Алвіс
Francisco de Paula Rodrigues Alves
(1848—1919)
 — —Дэлфін Марэйра да Коста РыбейруРэспубліканская партыя штата Сан-ПаўлуЗ-за хваробы не ўступіў на пасаду
Дэлфін Марэйра да Коста Рыбейру
Delfim Moreira da Costa Ribeiro
(1868—1920)
15 лістапада 191828 ліпеня 1919нямаРэспубліканская партыя штата Мінас-ЖэрайсСклікаў новыя выбары ў адпаведнасці з канстытуцыяй
Эпітасіу Ліндолфу да Сілва Песоа
Epitácio Lindolfo da Silva Pessoa
(1865—1942)
28 ліпеня 191915 лістапада 1922Дэлфін Марэйра да Коста Рыбейру, Франсіску Алвару Буэну ды ПайваРэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Артур да Сілва Бернардыс
Artur da Silva Bernardes
(1875—1955)
15 лістапада 192215 лістапада 1926Эстасіу ды Албукеркі КаімбраРэспубліканская партыя штата Мінас-Жэрайс
Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза
Washington Luís Pereira de Sousa
(1869—1957)
15 лістапада 192624 кастрычніка 1930Фернанду ды Мелу ВіянаРэспубліканская партыя штата Сан-ПаўлуЗрынуты з пасады прэзідэнта
Жуліу Прэстыс ды Албукеркі
Júlio Prestes de Albuquerque
(1882—1946)
 — —Вітал Энрыке Батыста СуарысРэспубліканская партыя штата Сан-ПаўлуБыў абраны, але не ўступіў на пасаду з-за перавароту

Перыяд 1930—1945

Шаблон:Addon

ПартрэтПрэзідэнтПачатак тэрмінаКанец тэрмінаВіцэ-прэзідэнтПартыяЗаўвагі
Аўгусту Тасу Фрагозу
Augusto Tasso Fragoso
(1869—1945)
24 кастрычніка 19303 лістапада 1930нямаВаенныяВаенная хунта
Жуан ды Дэус Мена Барэту
João de Deus Mena Barreto
(1874—1933)
Жазэ Ісаяс ды Наронья
José Isaías de Noronha
(1874—1963)
Жэтуліу Дарнеліс Варгас
Getúlio Dornelles Vargas
(1882—1954)
3 лістапада 193029 кастрычніка 1945Пасада адмененыБеспартыйныЗрынуць з пасады прэзідэнта
Жазэ Ліньярыс
José Linhares
(1886—1957)
29 кастрычніка 194531 студзеня 1946нямаБеспартыйныПераходны перыяд

Рэспубліка 1946 года

Шаблон:Addon

У 1945 годзе Варгас быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, але пасля быў ізноў выбраны прэзідэнтам. Падчас гэтай так званай Другой рэспублікі палітыка вызначалася суперніцтвам трох партый: левай Бразільскай рабочай партыяй і правацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай, якія падтрымлівалі Варгаса, а таксама правага Нацыянальна-дэмакратычны саюз, які знаходзіўся ў апазіцыі да яго. Другая рэспубліка была палітычна нестабільная, пасля самагубства Варгаса ў 1954 годзе большасць прэзідэнтаў заставаліся ва ўладзе толькі на кароткія тэрміны. Галасаванне за прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праводзілася раздзельна. Апошні з прэзідэнтаў гэтай рэспублікі, Жуан Гуларт, быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, пасля чаго ў Бразіліі на працяглы перыяд была ўсталявана ваенная дыктатура.

ПартрэтПрэзідэнтПачатак тэрмінаКанец тэрмінаВіцэ-прэзідэнтПартыяЗаўвагі
Эўрыку Гаспар Дутра
Eurico Gaspar Dutra
(1883—1974)
31 студзеня 194631 студзеня 1951Нерэу ды Алівейра РамусВаенныя/
Сацыял-дэмакратычная партыя
Жэтуліу Дарнеліс Варгас
Getúlio Dornelles Vargas
(1882—1954)
31 студзеня 195124 жніўня 1954Жуан Фернандыс Кампус Кафэ ФільюБразільская рабочая партыяСкончыў жыццё самагубствам, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта
Жуан Фернандыс Кампус Кафэ Філью
João Fernandes Campos Café Filho
(1899—1970)
24 жніўня 19548 лістапада 1955нямаБразільская рабочая партыяСышоў у адстаўку па хваробе
Карлус Каімбра да Лус
Carlos Coimbra da Luz
(1894—1961)
8 лістапада 195511 лістапада 1955нямаСацыял-дэмакратычная партыя3 дні выконваў абавязкі прэзідэнта як Старшыня палаты дэпутатаў, зняты з пасады
Нерэу ды Алівейра Рамус
Nereu de Oliveira Ramos
(1888—1958)
11 лістапада 195531 студзеня 1956нямаСацыял-дэмакратычная партыяЗмяніў Карлуса Луса на пасадзе прэзідэнта як віцэ-старшыня Федэральнага сената
Жуселіну Кубічэк ды Алівейра
Juscelino Kubitschek de Oliveira
(1902—1976)
31 студзеня 195631 студзеня 1961Жуан Бельшыяр Маркіс ГулартСацыял-дэмакратычная партыя
Жаніу да Сілва Куадрус
Jânio da Silva Quadros
(1917—1992)
31 студзеня 196125 жніўня 1961Жуан Бельшыяр Маркіс ГулартБеспартыйныСышоў у адстаўку
Паскуал Раньеры Мадзілі
Pascoal Ranieri Mazzilli
(1910—1975)
25 жніўня 19617 верасня 1961нямаСацыял-дэмакратычная партыяВыконваў абавязкі да вяртання віцэ-прэзідэнта, які быў у дыпламатычнай паездцы
Жуан Бельшыяр Маркіс Гуларт
João Belchior Marques Goulart
(1910—1975)
7 верасня 19611 красавіка 1964нямаБразільская рабочая партыяЗрынуты ў выніку ваеннага перавароту

Ваенная дыктатура (1964—1985)

Шаблон:Addon

ПартрэтПрэзідэнтПачатак тэрмінаКанец тэрмінаВіцэ-прэзідэнтПартыяЗаўвагі
Паскуал Раньеры Мадзілі
Pascoal Ranieri Mazzilli
(1910—1975)
2 красавіка 196415 красавіка 1964нямаСацыял-дэмакратычная партыяЧасова выконваў абавязкі главы дзяржавы
Умберту ды Аленкар Кастэлу Бранку
Humberto de Alencar Castello Branco
(1900—1967)
15 красавіка 196415 сакавіка 1967Жазэ Марыя АлкмінВаенныяЗняты з пасады прэзідэнта
Артур да Коста-і-Сілва
Artur da Costa e Silva
(1902—1969)
15 сакавіка 196731 жніўня 1969Педру АлейшуВаенныяЗняты з пасады прэзідэнта
Аўгусту Хаман Радэмакер Груневальд
Augusto Hamann Rademaker Grünewald
(1905—1985)
31 жніўня 196930 кастрычніка 1969нямаВаенныяВаенная хунта
Аўрэліу ды Ліра Таварыс
Aurélio de Lira Tavares
(1905—1998)
Марсіу ды Соза і Мелу
Márcio de Sousa e Melo
(1906—1991)
Эміліу Гарастазу Медысі
Emílio Garrastazu Médici
(1905—1985)
30 кастрычніка 196915 сакавіка 1974Аўгусту Хаман Радэмакер ГруневальдВаенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння
Эрнэсту Гейзель
Ernesto Beckmann Geisel
(1907—1996)
15 сакавіка 197415 сакавіка 1979Адалберту Перэйра дус СантусВаенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння
Жуан Баптыста ды Алівейра Фігейрэду
João Baptista de Oliveira Figueiredo
(1918—1999)
15 сакавіка 197915 сакавіка 1985Антоніу Аўрэліяну Шавіс ды МендонсаВаенныя /
Альянс Нацыянальнага Адраджэння

Новая рэспубліка (з 1985 года)

Шаблон:Addon

Прэзідэнцкі штандар Бразіліі

У канцы 1980-х гадоў пачаўся працэс паступовага пераходу да грамадзянскага кіравання. У 1985 годзе, калі скончыўся тэрмін апошняга ваеннага прэзідэнта, Танкрэду Невіс быў выбраны на пасаду прэзідэнта Камісіяй выбаршчыкаў, але памёр да ўступлення на пасаду. Першым грамадзянскім прэзідэнтам з 1964 года стаў Жазэ Сарней. У 1988 годзе была прынята новая канстытуцыя, па якой прэзідэнта пачалі выбіраць усенародным галасаваннем. З 1955 года дазваляецца абранне прэзідэнта на другі тэрмін.

ПартрэтПрэзідэнтПачатак тэрмінаКанец тэрмінаВіцэ-прэзідэнтПартыяЗаўвагі
Танкрэду ды Алмейда Невіс
Tancredo de Almeida Neves
(1910—1985)
 — —Жазэ Рыбамар Ферэйра ды Араўжу Коста СарнейПартыя бразільскага дэмакратычнага рухуПамёр да інаўгурацыі
Жазэ Рыбамар Ферэйра ды Араўжу Коста Сарней
José Ribamar Ferreira de Araújo Costa Sarney
(нар. 1930)
15 сакавіка 198515 сакавіка 1990нямаПартыя бразільскага дэмакратычнага руху
Фернанду Колар ды Мелу
Fernando Affonso Collor de Mello
(нар. 1949)
15 сакавіка 19902 кастрычніка 1992Ітамар Аўгусту Каўтыэру ФранкуПартыя нацыянальнай рэканструкцыіСышоў у адстаўку перад пагрозай імпічмента
Ітамар Аўгусту Каўтыэру Франку
Itamar Augusto Cautiero Franco
(1930—2011)
2 кастрычніка 19921 студзеня 1995нямаБеспартыйны
Фернанду Энрыкі Кардозу
Fernando Henrique Cardoso
(нар. 1931)
1 студзеня 19951 студзеня 2003Марку Антоніу ды Алівейра МасіэлБразільская сацыял-дэмакратычная партыя
Луіс Інасіу Лула да Сілва
Luiz Inácio Lula da Silva
(нар. 1945)
1 студзеня 200331 снежня 2010Жазэ Аленкар Гоміс да СілваПартыя працоўных
Дылма Вана Русеф
Dilma Vana Rousseff
(нар. 1947)
 1 студзеня 2011 31 жніўня 2016Мішэл Мігел Эліяс Тэмер ЛуліаПартыя працоўных
Мішэл Мігел Эліяс Тэмер Луліа
Michel Miguel Elias Temer Lulia
(нар. 1940)
 31 жніўня 20161 студзеня 2019нямаПартыя бразільскага дэмакратычнага руху
Жаір Месіяс Балсанару
Jair Messias Bolsonaro
(нар. 1955)
 1 студзеня 2019нямаСацыял-ліберальная партыя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Спісы:Бразілія
Катэгорыя·Спісы прэзідэнтаў