wd wp Пошук:

Жазэ Ліньярыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліньярыс. Жазэ́ Лінья́рыс (парт.: José Linhares; 28 студзеня 1886, Гуараміранга, Сеара, Бразілія — 26 студзеня 1957, Кашамбу, Мінас-Жэрайс, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Часова выконваў абавязкі прэзідэнта Бразіліі з 29 кастрычніка 1945 па 31 студзеня 1946 года.

Юрыдычная кар’ера

Жазэ Ліньярыс скончыў Юрыдычны факультэт Сан-Паўлу ў 1908 годзе, пасля чаго пачаткаў юрыдычную практыку ў якасці суддзі. Няўхільна прасоўваючыся па кар’ернай лесвіцы, у снежні 1937 года Ліньярыс увайшоў у склад Вярхоўнага суда Бразіліі. Ужо ў 1940 годзе ён стаў намеснікам старшыні Вярхоўнага суда, а 26 мая 1945 года ўзначаліў Вярхоўны суд.

Прыход да ўлады

29 кастрычніка 1945 года ў Бразіліі адбыўся дзяржаўны пераварот: сілавыя міністры ўрада Жэтуліу Варгаса, Педру Мантэйру і Эўрыку Гаспар Дутра, зрынулі яго з пасады прэзідэнта і пасадзілі пад хатні арышт[1]. На 2 снежня ў краіне былі прызначаны прэзідэнцкія выбары, да абвяшчэння выніку якіх абавязкі прэзідэнта як старшыня Вярхоўнага суда стаў часова выконваць Жазэ Ліньярыс.

На пасадзе прэзідэнта Ліньярыс перш за ўсё зрушыў галоўных прыхільнікаў Варгаса з пасад «інтэрвентараў» штатаў, мэраў і начальнікаў паліцыі буйных гарадоў. Для падліку галасоў на выбарах ён адабраў суддзяў з муніцыпалітэтаў замест афіцыйных урадавых чыноўнікаў[2].

Выбары прэзідэнта адбыліся ў прызначаны тэрмін, стаўшы на той момант аднымі з самых сумленных за ўсю гісторыю Бразіліі. Перамогу на іх атрымаў маршал Дутра. 31 студзеня 1946 года Ліньярыс перадаў уладу абранаму прэзідэнту.

Далейшая кар’ера

Ліньярыс працягваў узначальваць Вярхоўны суд да 1949 года, у 1951 быў ізноў выбраны старшынёй. У 1956 годзе ён выйшаў у адстаўку і памёр праз год.

Зноскі

  1. Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі. Архівавана 13 сакавіка 2013.
  2. А. Б. Томас. История Латинской Америки.

Спасылкі

Палітычныя пасады
Папярэднік:
Жэтуліу Варгас
Прэзідэнт Бразіліі
1945—1946
Пераемнік:
Еўрыку Дутра
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гуараміранзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бразіліі
Катэгорыя·Юрысты Бразіліі
Катэгорыя·Прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сеара
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа