wd wp Пошук:

Луіс Інасіу Лула да Сілва

Луіс Інасіу Лула да Сілва (парт.: Luiz Inácio Lula da Silva; нар. 27 кастрычніка 1945) — бразільскі палітык. Прэзідэнт Бразіліі (2003—2011).

Біяграфія

З часоў удзелу ў прафсаюзным руху вядомы больш не па прозвішчы, а па мянушцы «Лула», якая з’яўляецца памяншальнай формай ад імя Луіс. Пазней гэты элемент быў афіцыйна ўключаны ў склад прозвішча.

Сузаснавальнік і ганаровы старшыня сацыялістычнай Партыі рабочых (па-партугальску: Partido dos Trabalhadores). Пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Першыя тры разы (у 1989, 1994 і 1998 гадах) прайграў. Быў абраны ў 2002 г. і перавыбраны ў 2006 г. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. падтрымаў Дылму Русеф — былую міністра энергетыкі і кіраўніка адміністрацыі.

Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з 1 студзеня 2003 па 1 студзеня 2011 гг.

У 2016 г. яму прад’явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas. Пасля прад’яўлення абвінавачвання Да Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу. Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады. У ліпені 2017 г. Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення[1]. У лістападзе 2019 года выйшаў на волю. У сакавіку 2021 года Федэральны вярхоўны суд Бразіліі адмяніў усе абвінавачанні на яго адрас.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі 30 кастрычніка 2022 года перамог дзеючага кіраўніка дзяржавы Ж. Балсанару.

Зноскі

  1. Былога прэзідэнта Бразіліі асудзілі на 9,5 гадоў за карупцыю
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Амара Тарыхаса Эрэры
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Амеядаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Ганы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палітыкі Бразіліі
Катэгорыя·Прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пернамбуку
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом