wd wp Пошук:

Спіс прыродных запаведнікаў Украіны

Прыродныя запаведнікі Украіны - гэта прыродаахоўныя, навукова-даследчыя ўстановы агульнадзяржаўнага значэння ва Украіне, пакліканыя захоўваць у натуральным стане тыповыя або выключныя для пэўнай ландшафтнай зоны прыродныя комплексы з усёй сукупнасцю іх кампанентаў, вывучаць прыродныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў іх, распрацоўваць навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнай бяспекі. Участкі зямлі і воднай прасторы, якія належаць да запаведнікаў, вылучаюцца з гаспадарчага карыстання. Запаведнік - гэта вышэйшая форма аховы прыродных тэрыторый ва Украіне, прыродная лабараторыя, дзе вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні. Сёння на тэрыторыі Украіны налічваецца 19 прыродных запаведнікаў.

Адным з найстарэйшых на тэрыторыі Украіны З’яўляецца Крымскі прыродны запаведнік. Пачаткам аховы тэрыторыі, якая ўваходзіць цяпер у яго склад, лічыцца стварэнне ў 1913 г. “заказніка імператарскіх паляванняў”. Пасля ўстанаўлення ў Крыме савецкай улады, 30 ліпеня 1923 г. дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР на месцы імператарскага заказніка быў створаны запаведнік плошчай звыш 16 тысяч га.

У цяперашні час Крымскі запаведнік з’яўляецца самым буйным прыродным запаведнікам Украіны, агульная плошча запаведніка (уключаючы тэрыторыю філіяла «Лябяжы выспы») складае 44175 га. Самы маленькі па плошчы запаведнік Украіны - Мыс Марцьян, заснаваны ў 1973 г. Плошча запаведніка — 240 га (у тым ліку і прылеглая да мыса акваторыя Чорнага мора). Сумарная плошча тэрыторыі прыродных запаведнікаў Украіны складае 1 916,6 км2.

З 19 прыродных запаведнікаў у зоне змешаных лясоў знаходзяцца 4 (Палескі, Ровенскі, Драўлянскі, Чэрэмскі), у лесастэпавай зоне — 3 (Расточча, Медаборы, Каніўскі), у стэпавай зоне — 7 (Дняпроўска-Арыльскі, Казантыпскі, Луганскі, Апуцкі, Украінскі стэпавы, Еланецкі стэп, Міхайлаўская цаліна), у Карпатах — 1 (Гарганы), у Крымскіх гарах — 4 (Карадагскі, Крымскі, Мыс Марцьян, Ялцінскі).

Спіс прыродных запаведнікаў Украіны

Назва Размяшчэнне Плошча, га Дата ўтварэння Краявід
1 Апуцкі Аўтаномная Рэспубліка Крым 1 592 1998
2 Гарганы Івана-Франкоўская вобласць 5 344 1996
3 Дніпроўска-Арыльскі Днепрапятроўская вобласць 3 766 1990
4 Драўлянскі Жытомірская вобласць 30 872 2009
5 Елацецкі стэп Мікалаеўская вобласць 1 675 1996
6 Казантыпскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 450 1998
7 Каніўскі Чаркаская вобласць 2 027 1923
8 Карадагскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 2 874 1979
9 Крымскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 44 175 1923
10 Луганскі Луганская вобласць 2 122 1968
11 Міхайлаўская цаліна Сумская вобласць 883 2009
12 Мыс Марцьян Аўтаномная Рэспубліка Крым 240 1973
13 Мэдаборы Цярнопальская вобласць 10 517 1990
14 Палескі Жытомірская вобласць 20 104 1968
15 Расточча Львоўская вобласць 2 084 1984
16 Ровенскі Ровенская вобласць 42 288 1999
17 Украінскі стэпавы Данецкая и Запарожская вобласці 3 145 1961
18 Чэрэмскі Валынская вобласць 2 976 2001
19 Ялцінскі Аўтаномная Рэспубліка Крым 14 523 1973

Гл. таксама

Крыніцы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спісы:Украіна
Катэгорыя·Спісы:Нацыянальныя паркі і запаведнікі