wd wp Пошук:

Спірыдон Марынатас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марынатас. Спірыдо́н Нікала́ау Марына́тас (грэч.: Σπυρίδων Νικολάου Μαρινᾶτος; 4 лістапада 1901 — 1 кастрычніка 1974) — грэчаскі археолаг, адзін са стваральнікаў канцэпцыі разбурэння Мінойскай цывілізацыі вулканічным вывяржэннем.

Біяграфія

Месца пахавання С. Марынатаса на Сантарыне

Распачаў навуковую кар’еру ў 1929 годзе на востраве Крыт, дзе пазнаёміўся з Артурам Джонам Эвансам, першаадкрывальнікам Мінойскай культуры. У 1932 годзе падчас раскопак за 6 км ад Кноса знайшоў рэшткі мінойскай пабудовы, дзе выявіў паклады пемзы. Прыйшоў да высновы, што старажытная цывілізацыя на Крыце была знішчана вывяржэннем вулкана на суседнім востраве Сантарын. Свой погляд здолеў абгрунтаваць у артыкуле, апублікаваным у 1934 г. Вёў пошукі на паўвостраве Пелапанес. У 19671974 гадах арганізаваў раскопкі на Сантарыне, дзе адкрыў мінойскі горад Акраціры. Памёр на месцы працы.

З 1937 года — прафесар Афінскага ўніверсітэта. У 19681973 гадах — міністр культуры Грэцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Spyridon Marinatos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Spyridon Marinatos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Spyridon Marinatos // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116781173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Паўднёвыя Эгейскія астравы
Катэгорыя·Археолагі Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе