wd wp Пошук:

Соснаўскі сельсавет

Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны 2 (да 2013 г. пасёлак Сосны).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Загалле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёна Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 1 красавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў Соснаўскі[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2164 чалавекі[2], з іх 96,7 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глускага раёна
Катэгорыя·Соснаўскі сельсавет