wd wp Пошук:

Смяротная кара ў Беларусі

Карта свету, на якой чырвоным колерам адзначаны краіны, якія ўжываюць смяротнае пакаранне ў якасці прысуду. Добра бачна, што Беларусь — адзіная еўрапейская дзяржава са смяротным пакараннем

Смяротная кара ў Беларусі — выключны метад пакарання, які выкарыстоўваецца судамі дзяржавы за некаторыя віды асабліва цяжкіх злачынстваў, якія звязаны з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры цяжкіх абставінах. Можа быць прызначана толькі мужчынам (да жанчын смяротнае пакаранне заканадаўча не можа выкарыстоўвацца), якія зрабілі злачынства пасля надыходу 18-гадовага ўзросту і якія не дасягнулі на момант вынясення прысуду 65 гадоў. Здзясняецца шляхам расстрэлу. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе і СНД, у якой ужываецца смяротнае пакаранне. Ужыванне смяротнай кары штодзённа падвяргаецца крытыцы з боку Еўрапейскага саюзу, ПАСЕ і іншых міжнародных арганізацый; у гэты жа час, згодна з апытаннямі насельніцтва, меркаванні грамадзян Беларусі аб яе неабходнасці неадназначныя.

Гісторыя

З прычыны таго, што смяротная кара ўжывалася ў СССР як выключны захад пакарання, па яго распадзе і абвяшчэнні Беларусі суверэннай дзяржавай смяротная кара была пакінутая (як і ў большасці астатніх постсавецкіх дзяржаў)[1]. Пытанне скасавання смяротнага пакарання ўздымалася на рэферэндуме, прычым гэтае пытанне было толькі кансультацыйным, у той час як рэзультаты па астатніх пытаннях рэферэндуму загадам прэзідэнта былі абавязковымі да выканання. На пытанне «Ці падтрымліваеце Вы скасаванне смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь?» 80,44 % з прагаласавалых (каля 6 мільёнаў чалавек) адказалі адмоўна і толькі 17,93 % (трохі больш за мільён) — станоўча. У час рэферэндуму максімальным пакараннем было 15 гадоў зняволення, у 1997 годзе ўвялі магчымасць 25-гадовага тэрміну і пажыццёвага зняволення. У 1990-х гадах колькасць смяротных прысудаў даходзіла да 47 чалавек у год[1].

Канстытуцыя

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 24) паказана: «Смяротная кара да яе адмены можа ўжывацца ў адпаведнасці з законам як выключная мера пакарання за асабліва цяжкае злачынства і толькі згодна прысуду».

Рэспубліканскі рэферэндум

У лістападзе 1996 года быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум, у лік пытанняў якога было ўключана пытанне аб адмене смяротнага пакарання. Супраць адмены смяротнага пакарання прагаласавала 80,44 % выбаршчыкаў.

Крымінальны кодэкс

Згодна Крымінальнаму кодэксу Беларусі (1999 года) да смяротнага пакарання могуць быць прысуджаны асобы за:

Памілаванне

Правам памілавання асоб, прысуджаных да смяротнай кары, валодае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Ажыццяўленне

Смяротная кара ажыццяўляецца шляхам расстрэлу. Прысуд прыводзіцца ў выкананне ў СІЗА № 1 горада Мінска (Пішчалаўскі замак). Цела растралянага не выдаецца сваякам, а пра месца яго захавання не паведамляецца[2].

Статыстыка

Па статыстыцы Міністэрства унутраных спраў Беларусі, у краіне з 1990 па 2011 гг. вынесеныя 326 смяротных прысудаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2

  2. Смертная казнь в Беларуси в фактах и цифрах Архівавана 5 красавіка 2016.

  3. Вера Стремковская: «Белорусская судебная система нуждается в реформах» (сайт naviny.by)

  4. Приговор в отношении Владислава Ковалева приведен в исполнение(руск.) , Белорусы и рынок (

    • 17 красавіка 2012). Праверана 17 сакавіка 2012.
  5. Смяротныя прысуды ў стаўленні да Кавалёва і Канавалава прыведзены ў выкананне Архівавана 23 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Крымінальнае права Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Смяротная кара паводле краін