wd wp Пошук:

Смальта

Мазаіка базілікі Сан-Марка, Венецыя

Сма́льта (ад ням.: Smalte або Schmalte, ад schmelzen — плавіць, італ.: Smalto — эмаль) — можа азначаць ярка-сінюю фарбу, атрыманую з крэмніевай кіслаты і кобальту; або каляровае штучнае шкло, вырабленае па спецыяльных тэхналогіях выплаўлення з даданнем аксідаў металаў, роўна як і кавалачкі рознай формы, атрыманыя з яго метадам калкі або рэзкі. Кавалачкі смальты з’яўляюцца традыцыйным матэрыялам для стварэння мазаічных пано, у манументальным мастацтве.

Адрозніваюць празрыстую і глухую (у шкло дадаюць двухвокіс волава, вокіс сурмы і інш.). Таксама існуюць жылістая і плямістая смальты, у якіх метадам тэрмічнай апрацоўкі злучаны матэрыялы розных колераў і адценняў. Ужываючы фольгу, змяшчаемую паміж асноўным і покрыўным слоем, атрымліваюць залатую і сярэбраную смальты.

Ордэн Перамогі, выкананы з бронзы і шматколернай смальты, які ўвенчвае манумент Перамогі ў Мінску

Смальта вядома з антычных часоў. Яе пачалі выкарыстоўваць у якасці дапаўнення да мазаікі. Больш багатую па адценням смальту выкарыстоўвалі ў Візантыі, Старажытнай Русі, у Італіі. У 17—19 стст. у Еўропе смальту выкарыстоўвалі ў мэтах імітацыі жывапісу. На Беларусі смальта вядомая з 11 стагоддзя (Полацк).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мазаіка
Катэгорыя·Мастацкія матэрыялы
Катэгорыя·Шкло
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак