wd wp Пошук:

Маскоўскае ўзвышша

Маскоўскае ўзвышша

Маскоўскае ўзвышша — узвышша, размешчанае ў межах Маскоўскай (Клінска-Дзмітраўская града) і Уладзімірскай абласцей Расіі, працягнулася ад вярхоўяў рэк Масквы і Воры да вытокаў ракі Калокшы. З’яўляецца ўсходняй часткай Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Найбольшая вышыня — 310 м. Рэльеф — эразійна-марэнавы. Узвышша пакрыта змяшанымі лясамі (асноўныя дрэўныя пароды — елка, бяроза і асіна).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Смаленска-Маскоўскае ўзвышша
Катэгорыя·Геаграфія Уладзімірскай вобласці