wd wp Пошук:

Слаўскэ

Слаўскае ці Слаўскэ[1] (укр.: Славське) — пасёлак у Сколіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Цэнтр пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны. Вядомы цэнтр гарналыжнага турызму ў Карпатах.

Геаграфія

Пасёлак размешчаны глыбока ва Украінскіх Карпатах за 28 км ад горада Сколэ, у маляўнічай даліне ракі Опір і яе правага прытоку Слаўка, сярод пакрытых лясамі і лугамі храбтоў Бяскідаў і Гарганаў, на схілах гор Трасцян (1235 м над узроўнем мора), Ільзы (1066 м), Пісанай або Даўбушанкі (1236 м), Мянчэла (1014 м), якія атачаюць пасёлак з усіх бакоў. На поўнач ад пасёлка узвышаецца гара Клыва (1069 м).

Гісторыя

На тэрыторыі мястэчка знойдзены крэмневыя прылады эпохі неаліту. Першыя пасяленцы на тэрыторыі мястэчка з’явіліся каля 10 стагоддзя. Слаўскае — старадаўняе мястэчка, размешчанае па старажытным шляху з Галіча у Венгрыю.

Што ж тычыцца паходжання назвы мястэчка і ракі Слаўка, найбольш верагодна, што яна паходзіць ад мянушкі «слаўныя», якое атрымалі мясцовыя жыхары за іх удзел у паходах князя Святаслава Уладзіміравіча, забітага паміж Сколем і Грэбенавым у час княжацкіх міжусобіц (у 1015 г.). Паводле падання, што перадаецца тут з пакалення ў пакаленне, дружыннікі князя Святаслава, якія засталіся ў жывых, не вярнуліся ў родныя мясціны, а пасяліліся ў гарах ля рэчкі Опір, у прыватнасці, каля ўпадзення ў яе ракі Слаўкі.

Упершыню мястэчка згадваецца ў дакументальных крыніцах пад 1483 г. як ужо існае паселішча. У запісах Пярэмышльскага земскага суда згадваецца, што шляхціц Іванка з Крыніцы пісьмова аформіў права сваёй жонкі Марусі на палову яго маёмасці ў Крыніцы і Слаўскім Пярэмышльскай акругі.

Пасля ўстанаўлення панавання Польшчы мясцовыя сяляне абкладаюцца падаткамі і павіннасцямі. Нярэдка атрады шляхцічаў і іх прыслужнікаў здзяйснялі набегі на вёскі, палілі і рабавалі, калечылі і забівалі падданых сваіх праціўнікаў. Шляхецкія напады і рабаванні ў 16-17 стагоддзях былі часам настолькі жахлівымі, крывавымі і беспакаранымі, што нават польскі гісторык Уладзіслаў Лазінскі, распавядаючы пра іх, пісаў з абурэньнем: «Што за свет! Цёмны, дзікі, забойны. Свет без ўрада, без ладу, без справядлівасці, без міласэрнасці. Кроў у ім танней віна, чалавек танней каня. Свет, у якім лёгка забіць, цяжка не быць забітым…».

Невыносны феадальны прыгнёт прымушаў сялян ўступаць у барацьбу. Нямала горцаў ўступала ў атрады паўстанцаў, якія больш за тры стагоддзі наводзілі жах на шляхту і яе прыслужнікаў. У прыватнасці ў раёне Бяскідаў амаль на працягу дзесяці гадоў (1671—1681) вёў барацьбу апрышкаўскі атрад, ўзначалены былым пастухом Андрэем Дзыгановічам. На гары, што ўзвышаецца паблізу мястэчка, у пячоры знаходзілі прытулак апрышкі Алексы Доўбуша (адсюль і цяперашняя назва гары — Даўбушанка).

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Галічына ўваходзіць у склад імперыі Габсбургаў (з 1804 года — Аўстрыйскай імперыі). З 1820 года мястэчка належыць польскаму графу Патоцкаму.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя праз мястэчка пракладзена чыгунка, якая злучыла Сколе з Мукачава. Першы цягнік па гэтай лініі прайшоў 4 красавіка 1887 года.

Даведзеныя да адчаю галечай, бяспраўем і панскай самаўпраўнасцю жыхары мястэчка і іншых навколішніх сеў прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1824—1826 гг. на Сколіўшчыне, якое прыцягнула ўвагу нават Івана Франка і Мікалая Усціяновіча. У 1902 годзе завершана будаўніцтва новай царквы па праекце Васіля Нагорнага. 10 ліпеня таго ж года яе асвяціў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі.

У 1934—1939 гг. мястэчка было адміністрацыйным цэнтрам Слаўскай гміны (воласці) Другой Польскай Рэспублікі.

У 1939—1941 і 1944—1959 гг. было цэнтрам Слаўскага раёна УССР.

Гарналыжны курорт

Слаўскае — вядомы гарналыжны курорт. Турыстычны бізнэс у мястэчку пачалі прадпрымальнікі Грэдлі (Grödl), якія ў 19 стагоддзі зладзілі тут гатэль і клімататэрапеўтычную станцыю. У 1820-х — 1830-х гадах Грэдлямі і Шмідтамі былі збудаваныя гарналыжныя пад’ёмнікі і трампліны на гарах Пагар і Ільза. Найбуйнейшага турыстычнага развіцця Слаўскае набыло ў 1970-х — 1980-х гадах, калі было пабудавана больш за 10 пад’ёмнікаў і заснаваныя спартыўныя гарналыжныя школы.

Тут сёння працуюць установы харчавання (кафэ, рэстараны, грыль-бары і інш.), гатэлі, аптэкі, магазіны, бальніца.

У перыяд палаводдзя і паводак Опір становіцца прыдатным для заняткаў водным турызмам і рафтынгам.

Асноўнымі лыжнымі трасамі з’яўляюцца:

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курорты Украіны
Катэгорыя·Населеныя пункты Сколіўскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці