wd wp Пошук:

Сколэ

Сколэ[1] ці Сколе (укр.: Сколе) — горад раённага значэння Сколіўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.

Геаграфія

Размешчаны ў ціхай зацішнай упадзіне, акружанай з усіх бакоў гарамі: з захаду — гара Карчанка (1180 м), з поўначы — Дабрана (824 м), з усходу — Клыва (670 м), з паўночнага ўсходу — Чудзілава (670 м), на поўдні — Зялемін (1177 м), далей на поўдзень віднеюцца вяршыні Кіеўца (1064 м) і Крамянной (1137 м). Частка гэтых гор належыць Нацыянальнаму парку «Сколеўскія Бяскіды». Абсалютныя вышыні Сколеўскай даліны — 440—446 метраў над узроўнем мора. Густая рачная сетка, якую ўтварылі прытокі рэк Стрый і Опір, робіць гэтую тэрыторыю прывабнай для летняга турызму. Горад — пачатковы пункт многіх турыстычных маршрутаў па Карпатам. Паблізу горада размешчаны нацыянальны прыродны парк «Сколеўскія Бяскіды».

Назва

Адносна паходжання назвы горада існуюць тры розныя версіі:

Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у 1397 г. Але людзі жылі тут нашмат раней, аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі. Праз горад здаўна праходзіў важны гандлёвы шлях на Закарпацце.

Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. ягоны сын Святаслаў Уладзіміравіч (князь драўлянскі), даведаўшыся аб забойстве сваіх братоў Барыса і Глеба, вырашыў бегчы ў Венгрыю, адкуль па легендзе паходзіла ягоная жонка. Але воіны зводнага брата-суперніка Святаполка Акаяннага дагналі яго на беразе ракі Опір. Легенда распавядае аб жорсткай бітве на месцы цяперашняга горада. Уся даліна ўздоўж Опіра была пакрыта целамі загінулых. Сілы Святаполка былі вялікімі, і ён аддаў загад пазабіваць іх усіх. З гэтым эпізодам легенда звязвае назву горада. Князь Святаслаў загінуў у гэтай бітве, а ягоныя дружыннікі адмовіліся перайсці на службу да Святаполка і аселі ў Бяскідах, паклаўшы пачатак Слаўскаму. Дачка (па іншай версіі — жонка) Святаслава, Параскева (Парашка) схавалася на вяршыні гары і, знойдзеная дружыннікамі Святаполка, загінула (па легендзе — кінулася з вяршыні гары). Па легендзе гара названая ў яе гонар Парашкой.

Побач з мястэчкаму 1660 г. уладальнік усяго наваколля Аляксандр Януш Заслаўскі заснаваў мястэчка Александрыю. У цэнтры мястэчка быў збудаваны драўляны замак. З часам за мястэчкам замацавалася сучасная назва. У XVIII ст. у мястэчку і прыселку Дэмнае была закладзена даменная печ і шкляны заводзік (гута). У XIX ст. уладальнік горада граф Яўгеній Конскі пабудаваў там паравую лесапілку. У 1864 г. тут была створана найбуйнейшая ў Галіцыі запалкавая фабрыка.

У 1886 г. буйныя прадпрымальнікі Грэдзель і Шміт перакупілі мясцовыя лясы. Барон Грэдзель перабудаваў лясныя промыслы, заклаў каменяломню, арганізаваў механічныя майстэрні, збудаваў гідраэлектрастанцыю.

Пасля пракладкі праз горад чыгуначнай лініі ў 1885 г. у ім і ваколіцах стала інтэнсіўна развіваецца турыстычна-рэкрэацыйная гаспадарка. У гэты перыяд былі адкрыты пансіянаты, вілы для адпачывальнікаў, турыстычнае бюро, кінатэатр, пляжы над ракой Опір, трамплін, хакейнае поле, каток, створана першая ў Карпатах санная траса. У 1912 г. горад стаў павятовым цэнтрам.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Сколіўскага раёна