Сла́ўкавічы[1] (трансліт.: Slaŭkavičy, руск.: Славковичи) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельсавета, у 1924—2005 гадах яго цэнтр.
Знаходзіцца за 27 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Глуск, за 197 кіламетраў ад Магілёва, за 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рабкор[2]. У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі пралягае Слаўкавіцка-Ямінскі канал.