wd wp Пошук:

Сент-Хеліер

Сент-Хе́ліер[1] (англ.: Saint Helier, фр.: Saint-Hélier, нарм. Saint Hélyi) — горад і порт, сталіца брытанскага кароннага ўладання Джэрсі. У адміністрацыйным падзеле прыроўнены да адной з дванаццаці акруг (прыходаў) Джэрсі.

Насельніцтва — 28,3 тыс. чалавек (2001), гэта прыкладна траціна жыхароў вострава. Гэта таксама і эканамічны цэнтр Джэрсі.

Сваю назву горад атрымаў ад Святога Хеліера — хрысціянскага мучаніка, які жыў тут у VI стагоддзі і забіты піратамі. Лічыцца, што яго засеклі сякерамі, яны выяўлены на гербе горада.

Сент-Хеліер размешчаны на поўдні Джэрсі на беразе невялікага заліва.

Асноўныя славутасці — замак Лізаветы, пабудаваная ў скале капліца Святога Хеліера, а таксама будынак парламента. Таксама ў Каралеўскім гарадскім парку ёсць помнік каралю Георгу II, які лічыцца «нулявым кіламетрам». Усе адлегласці на востраве адлічваюцца ад гэтага месца.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Напісанне Сент-Хеліер паводле арт. Нармандскія астравы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 https://www.sthelier.je/twinning-st-helier-avranches-jumelage-committee/ Праверана 24 красавіка 2020.
  3. https://www.sthelierbadwurzachpartnerschaft.com/ Праверана 24 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сталіцы еўрапейскіх дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Джэрсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара