wd wp Пошук:

Нармандская мова

Нармандская мова — адна з ойльскіх раманскіх моў. Таксама для абазначэння гэтай мовы выкарыстоўваецца тэрмін нармандска-французская мова, аднак гэтым тэрмінам таксама абагульнена завуць англа-нармандскаую і французскую законную мову, якая раней ужывалася ў юрыдычнай практыцы ў Вялікабрытаніі[1]. Ужываецца ў Францыі ш Нармандыі і на Нармандскіх астравах, якія належаць Вялікабрытаніі.

Геаграфічнае распаўсюджванне

Арэал мовы

Нармандская мова з’яўляецца гутарковай мовай у Нармандыі, аднак статусу афіцыйнай мовы яна не мае, але класіфікуецца як рэгіянальная мова.

На Нармандскіх астравах нармандская мова распаўсюджаны раздробнена, аднак яна не з’яўляецца ізаляванай. У рамках Брытана-Ірландскага Савета, Брытанскім і Ірландскім урадамі на астравах Джэрсі рэгіянальным прызнаны джэрсійскі дыялект, на востраве Гернсі — гернсійскі дыялект, і саркскі дыялект на востраве Сарк.

Саркскі дыялект з’яўляецца перайначаным джэрсійскім дыялектам, што ўжываўся каланістамі з Джэрсі, якія пасяліліся на незаселеным востраве ў XVI стагоддзі.

Апошнія носьбіты олдэрнійскага дыялекту, для якіх ён быў родным, сканалі ў XX стагоддзі, аднак некаторыя жыхары Олдэрні дагэтуль размаўляюць на гэтым дыялекце. Хермскі дыялект, які быў распаўсюджаны на востраве Херм, таксама вымер, аднак дата яго знікнення невядома.

Ізаглоса, названая лініяй Жарэ, падзяляе паўночныя і паўднёвыя дыялекты нармандскай мовы (лінія, якая праходзіць ад Гранвіля на беразе Ла-Манша да бельгійскай межы). Існуюць таксама адрозненні паміж заходнімі і ўсходнімі дыялектамі.

Зноскі

  1. The Law-French Dictionary(нявызн.).

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Page dé garde нармандскай

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ойльскія мовы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманскія мовы
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Мовы Францыі