Се́менчыцы[1] (трансліт.: Siemienčycy, руск.: Семенчицы) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Стоўбцаў, цягнецца па абодвух берагах рэчкі Ячонка.
Вёску перасякае рэспубліканская аўтадарога Першаі — Івянец — Нясвіж Р54.
У 2009 г. вёска налічавала 116 жыхароў.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета[2].