wd wp Пошук:

Шашкоўскі сельсавет

Шашко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шашкі. Плошча 21945 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шашкоўшчынскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шашкоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынскага сельсавета. У 1970-я гады на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак, які 18 жніўня 1972 года атрымаў назву Нёман[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аталезскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1757 чалавек[3], з іх 67,0 % — беларусы, 28,2 % — палякі, 3,8 % — рускія[4].

28 красавіка 2017 года хутару Хутар-Барок нададзены статус вёскі[5].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 18 жніўня 1972 г. Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Шашкоўскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 24 (1362).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 28 апреля 2017 г. № 138 Об отнесении сельского населенного пункта Столбцовского района к деревне

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шашкоўскі сельсавет