wd wp Пошук:

Архон

Архо́н (манг.: Орхон гол) — рака ў Манголіі, правы прыток ракі Селенга.

Гідрагрфія

Даўжыня ракі 1124 км, плошча вадазбору 132,8 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 120 м³/с. Рака бярэ свой пачатак у Хангайскіх гарах у Ара-Хангайскім аймаку Манголіі, у вярхоўях мае вузкую, месцамі каньёнападобную даліну, утварае вадаспад Улаан-Цутгалан вышынёй каля 20 м і шырынёй 10 м, у сярэднім цячэнні даліна глыбокая, звілістая, у нізоўях, па выхадзе з гор, рэчышча Архон пашыраецца да 100—150 метраў. Архон роўна на 100 км даўжэй Селенгі і з’яўляецца самай працяглай ракой Манголіі.

Сярод прытокаў — Туул (Тола), Тамір-Год (Тамір). На рацэ горад Сухэ-Батар.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Манголіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта