wd wp Пошук:

Сноўск

Сноўск (укр.: Сновськ; у 1935—2016 гадах — Шчорс) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Сноўскага раёна. Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад Чарнігава.

Гісторыя

Вырас на месцы хутара селяніна Каржа пасля будаўніцтва ў 1878 годзе чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач (частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучала цэнтр Украіны з Санкт-Пецярбургам). Першая назва — Каржоўка, з канца XIX стагоддзя — Сноўск (па назве ракі Сноў).

У 1924 годзе Сноўск атрымаў статус горада, 21 мая 1935 года быў перайменаваны ў Шчорс (у гонар ураджэнца горада Мікалая Аляксандравіча Шчорса). У 1941—1943 гадах горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Насельніцтва

Насельніцтва
198920012012
13 529 12 315 11 506

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Сноўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных