wd wp Пошук:

Свінакроп вясенні

Свінакроп вясенні[3][4] (Spergula morisonii) — від двухдольных раслін роду Свінакроп (Spergula) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Упершыню апісаны французскім батанікам Аляксандрам Баро(руск.) бел. ў 1847 годзе[5][6].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Свінакроп вясенні ў натуральным асяроддзі

Вядомы з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Венгрыі, Італіі, Партугаліі, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Швецыі, краін Балтыі, еўрапейскай часткі Расіі і Алжыра. Занесена ў Вялікабрытанію (Англія) і ЗША (Мэрыленд, Масачусетс, Нью-Джэрсі)[7].

Расце па пясчаных абочынах дарог, на парушаных месцах на вышыні 10-100 м[8].

Батанічнае апісанне

Сцябло вышынёй 5-35 см, часта разгалінаванае ў цэнтральнай частцы расліны[8].

Лісце звычайна плоскае[8], простае, размешчана супратыўна[4].

Кветкі з пяццю[4] яйкападобнымі пялёсткамі[8].

Плод — каробачка[4]; насенне лінзападобнае з прыдаткамі ў выглядзе крылцаў ад светла-карычневага да карычнева-чорнага колеру[8].

Цвіце вясной і ў пачатку лета[8].

Лік храмасом — 2n=18[9][8].

Прыродаахоўная сітуацыя

Занесена ў Чырвоную кнігу Эстоніі і Чырвоныя кнігі Калінінградскай вобласці і рэспублікі Карэлія (Расія)[4].

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Spergula vernalis
  4. 1 2 3 4 5 Свінакроп вясенні: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Свінакроп вясенні: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)
  6. Tropicos | Name — Spergula morisonii Boreau
  7. Catalogue of Life : Spergula morisonii Boreau
  8. 1 2 3 4 5 6 7 Spergula morisonii in Flora of North America @ efloras.org
  9. Tropicos | Name — Spergula morisonii Boreau
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Флора Афрыкі