wd wp Пошук:

Свячанка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свяча.

Свяча́нка[1], Свяча[1] — рака ў Беларусі, у Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 84 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Выцякае з возера Вялікае Святое за 1,6 км на ўсход ад вёскі Замошша, вусце за 1,8 км на захад ад вёскі Броды Бешанковіцкага раёна.

Прытокі — рака Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.

Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Ручаём злучана з возерам Белае.

Даліна Свячанкі амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і возера Сцержань У-падобная; пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёраў, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1—0,3 км, каля вёскі Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага раёна адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у нізкай плыні да 15 м.

У басейне ракі азёры Малое Святое, Баярскае, Хоцькаўскае, Глыбочына, Запольскае, Чорнае, Рыбакоўскае (Рыбакоўка), Свячанскае, Навасельскае і інш.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Прытокі Улы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі Бешанковіцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Сенненскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый