.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шылава. Святлана Дзмітрыеўна Шылава (18 красавіка 1961, в. Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
Нарадзілася 18 красавіка 1961 года ў в. Ульянавічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, аспірантуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».
Працоўны шлях пачала санітаркай цэнтральнай раённай бальніцы г. Сянно. Працавала медыцынскай сястрой, урачом-акушэрам-гінеколагам, старшынёй прафкама 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска; асістэнтам, дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; галоўным акушэрам-гінеколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Працуе прарэктарам па лячэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Узнагароджана ганаровымі граматамі камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку і падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Замужам, выхавала траіх дзяцей.