wd wp Пошук:

Свянцянскі прарыў

Свянця́нскі прары́ў — наступальная аперацыя германскіх войск супраць расійскіх войск Заходняга фронту ў Першую сусветную вайну(22) жніўня 1915 — 19 верасня (2 кастрычніка) 1915.

Пасля няўдалай спробы акружыць 10-ю рускую армію і ўзяць Вільню (жнівень 1915) германскія войскі 9 верасня пачалі новае наступленне на г. Свянцяны і 10 верасня прарвалі фронт. Кавалерыйская група (6 дывізій) пранікла ў тылы расійскіх войск, захапіла Вілейку (14 верасня) і падышла да Маладзечна. Асобныя часці групы дайшлі да Барысава, а атрад конных егераў пашкодзіў чыгунку каля Смалявіч. Расійскія войскі пакінулі Вільню, але немцы замацаваць поспехі не змаглі. Наступленне кавалерыі 16—17 верасня было спынена 2-й рускай арміяй і ў ваколіцах Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні яна была разбіта. Пасля 10-дзённых баёў (да 2 кастрычніка) германскія войскі адступілі ў раён азёр НарачСвір.

Свянцянскі прарыў — апошняя аперацыя манеўровага перыяду вайны на рас.-герм. фронце, пасля якой абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны. Яна завяршылася стабілізацыяй фронту па лініі возера Дрысвятывозера НарачСмаргоньПінскДубнаЦярнопаль.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Жнівень 1915 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Верасень 1915 года
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кастрычнік 1915 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Расійскай імперыі