Свая́шкі[1] (трансліт.: Svajaški, руск.: Свояшки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета.Размешчана за 28 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за З км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 3 жыхары, 2 гаспадаркі (2005).
У 1909 годзе хутар Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.