wd wp Пошук:

Сваятычы

Свая́тычы[1] (трансліт.: Svajatyčy, руск.: Своятичи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. За 25 км да паўднёвага ўсходу ад г. Баранавічы. Насельніцтва каля 300 чал. (2008).

Вуліцы вёскі

У вёсцы склалася цікавая мікратапанімічная сітуацыя, разам з назвамі вуліц, дадзеных ім у савецкі час, вяскоўцы, ужываюць даўнішнія назвы вуліц. Так цэнтр вёскі завеца Рынкам, бо тут у мястэчку праводзіліся кірмашы. Вуліца якая цягнецца ў напрымку вёскі Пагарэльцы, завеца Пагарэльскай. Ёсць вуліца Сноўская, якая выходзіць у бок Снова. Вуліца Касцёльная завецца так таму, што вядзе яна ад цэнтра да касцёла. Асада — месца, дзе жылі афіцэра Войска Польскага. Ёсць і іншая назва гэтага месца — Букет, ад таго, што паабапал дарогі, якая сюды вядзе, растуць кусты безу. Падсобнае — тэрыторыя, дзе адразу пасля вайны была створана падсобная ваенная гаспадарка. Да 2-ой сусветнай вайны тут была шляхецкая гаспадарка.

Гісторыя вёскі

Сваятычы, старае мястэчка і фальварак размешчана пры грунтовай дарозе, на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа. У 1921 г. у мястэчку Сваятычы пражывала 857 жыхароў, у тым ліку 756 каталікоў, 83 праваслаўных і 17 яўрэяў. У 18 стагоддзі мястэчкам Сваятычы валодаў род Абуховічаў граф Ясіньчык лепшы коннозаводчик. Пасля замужжа Сафіі Абуховічаў з палкоўнікам польскай арміі Станіславам Чапскіх (1799—1844) мястэчка перайшло да роду мужа. Усе атрымаў у спадчыну сын Сафіі і Станіслава — Эдуард (1819—1888), ён быў жанаты на Антаніне Ружыцкай. Адна з іх дачок — Вераніка была замужам за Янам Платэром-Зыберк, Вераніка атрымала мястэчка ў спадчыну ад бацькоў як пасаг, пасля яна перадала мястэчка свайму сыну Генрык (1979—1948), які быў апошнім уладальнікам мястэчка Сваятычы. У першай чвэрці 19-га стагоддзя Міхаіл Абуховічаў пабудаваў у маёнтку ў позна класічным стылі палац, які лічыўся адным з самых прыгожых у Навагрудскім ваяводстве. Да 1914 года ў палацы знаходзілася вялікая калекцыя карцін і кніг, бібліятэка налічвала каля 5000 кніг. Усё гэта было знішчана падчас першай Сусветнай вайны. Нават са сцен была садрана каштоўная абіўка. Пасля першай Сусветнай вайны палац быў адноўлены ў былом велічы. Аднак у верасні 1939 г. палац быў зноў разрабаваны «для патрэб савецкага ўрада». Палац стаяў да 1945 года, пасля адступлення нямецкіх войскаў палац быў падарваны «партызанамі-куфэрнікамі». У пачатку 19 стагоддзя ў мястэчку было каля ста дамоў і касцёл. У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Сваятыцкага сельсавета. Да 15 снежня 1980 года вёска ўваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета[2].

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Сваятычы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Жарабковіцкі сельсавет