wd wp Пошук:

Ліцыній

Флавій Галерый Валерый Ліцыніян Ліцыній (лац.: Flavius Galerius Valerius Licinian Licinius; каля 263325) — рымскі імператар у 308324.

Біяграфія

Ліцыній адбываўся з Дакіі і быў з даўніх пор знаёмы з імператарам Галерыем, асабліва з часу вайны супраць персідскага цара Нарсеса. У 307 годзе Галерый зрабіў Ліцынія сваім суправіцелем з тытулам Цэзара і пакінуў яго для абароны Ілірыка і Фракіі. Сам Галерэй рушыў у Італію супраць Максенцыя. Па вяртанні ў 308 годзе ён абвясціў Ліцынія Аўгустам і аддаў пад яго ўладу Рэцыю і Панонію (Аўрэлій Віктар, «Пра Цэзараў»; 40) .

Пасля смерці Галерэя пачалася вайна паміж Ліцыніем і Максімінам, які валодаў Сірыяй і Егіптам. Войскі абодвух прэтэндэнтаў сустрэліся ў Віфініі, але імператары здолелі дамовіцца пра падзел улады. Ліцыній атрымаў еўрапейскія правінцыі імператара Галерыя, а Максімін — азіяцкія.

У 313 годзе Ліцыній жаніўся з Канстанцыяй, сястрой імператара Канстанціна I. У гэты час Максімін вырашыў пачаць вайну і пераправіўся з вялікім войскам у Еўропу. Ліцыній паспяшаўся назад, але з-за раптоўнасці нападу здолеў сабраць толькі невялікае войска. Непадалёк ад Гелеспонта адбылася бітва, дзе Максімін быў цалкам пабіты і змушаны быў бегчы ў Азію. Пасля таго як той памёр у Тарсе, усе ўсходнія правінцыі прызналі ўладу Ліцынія (Лактанцый, «Пра смерць ганіцеляў» 36, 45, 49).

Ліцыній быў па сваім нораве вельмі прагны. Па сваёй натуры ён перасягнуў усіх, быў вельмі ўладалюбівы, быў вельмі суровы і раздражняльны, і варожа ставіўся да навук. Ва ўсім ён прытрымліваўся вайсковай дысцыпліны (Аўрэлій Віктар, «Пра жыццё і норавы рымскіх імператараў»; 41).

Пасля гібелі ўсіх астатніх імператараў, Ліцыній і Канстанцін засталіся адзінымі валадарамі рымскага свету. Мір доўга не прастаяў і адразу пасля смерці Максіміна бліснула новая вайна, якая працягвалася дзесяць гадоў. У 314 годзе Канстанцін пабіў Ліцынія ля Цыбала, і захапіў у яго Далмацыю, Мезію і Македонію. У 324 вайна аднавілася. Ліцыній быў ізноў пабіты ў Фракіі і адступіў да Халкідона (Аўрэлій Віктар, «Пра Цэзараў»; 41). Канстанцін пераследаваў таго ў Малой Азіі.

У апошняй марской і сухапутнай бітве ў Нікамедыі Ліцыній быў пераможаны і здаўся Канстанцінц. Ён перадаў Канстанцінцсвой царскі ўбор і зрокся ад улады. Канстанцін спаслаў Ліцынія ў Фесалонікі, але праз некаторы час загадаў задушыць яго.

Зноскі

  1. Е. З. Лициний // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIа. — С. 864.
  2. Adkins L. Handbook to Life in Ancient Rome — OUP, 1998. — P. 31. — ISBN 0-19-512332-8

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 325 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Задушаныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 263 годзе