wd wp Пошук:

Сашыца

Сашы́ца[1] (трансліт.: Sašyca, руск.: Сошица) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 16,5 км ад Бярозы, за 13,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічалі школа, піцейны дом. 13 ліпеня 1894 года пажарам у вёсцы былі знішчаны 56 сялянскіх дамоў з маёмасцю, страта склала 25 295 руб. Паводле перапісу 1897 года ў Сашыцы дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, кузня. Выселкі вёскі мелі самастойныя назвы — Бродкі і Сакалова.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. У сярэдзіне 1920-х гг. створаны камсамольская арганізацыя, ячэйка КПЗБ (з 1924 уваходзіла ў Сялецкі падрайком; сакратар — Гаворка).

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Сашыцкага сельсавета. У сельсавеце ў той час налічваліся 3 пачатковыя, 1 няпоўная сярэдняя школы, хата-чытальня, магазін, вёска не мела телефоннай сувязі. Створаны калгас «Чырвоная звязда», які аб’яднаў 23 гаспадаркі.

У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 0,3 км на поўнач ад вёскі пахаваны 60 партызан і мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1958 годзе на магіле партызан і ахвяр фашызму быў пастаўлены абеліск. Акупанты загубілі ў вёсцы 55 жыхароў, на фронце загінулі 24 воіны-землякі. У г. Бяроза ў 1942 годзе быў па-зверску закатаваны гітлераўцамі юны партызан Саша Здановіч. На будынку Сялецкай школы, у якой ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. У Сашыцы, на месцы, дзе жыла сям’я Здановічаў, устаноўлены мемарыяльны знак у памяць аб Лявону Раманавічу Здановічу, першым сакратары Сашыцкага с/с і арганізатары партызанскай барацьбы з захопнікамі, які загінуў у 1945 годзе ў барацьбе з ворагамі савецкай улады. У 1978 годзе на месцы яго дома пастаўлена стэла.

З 1954 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, абодва канцы якой — дарожныя развілкі.

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна