«Саша и Сирожа» — творчы дуэт мастака Аляксея Хацкевіча і музыкі Сяргея Міхалка. Поле дзейнасці калектыву вельмі шырокае: ад тэлеперадач да музыкі, у асноўным забаўляльнага зместу.
У 1980-х гадах Аляксей Хацкевіч, вучань мастацкай школы, пазнаёміўся з аднакласнікам Сашам і яго братам Сяргеем з вёскі. Іх вобразы былі настолькі яркімі і нестандартнымі, што не давалі спакою юнаму мастаку, яны і ляглі ў аснову Сашы и Сирожы.
Група адразу пасля заснавання атрымала станоўчую рэпутацыю. Пасля выпуску песні «Калыханка» ў Беларусі стала вельмі папулярным слова колдырь[1].
На самай жа справе, слова гэта — калдыр — у беларускай мове старое і абазначае амбала, увальня.
Менавіта ў працэсе стварэння песні «Калыханка» і аформіўся касцяк групы: да Хацкевіча, Міхалка і прадзюсара Калмыкова далучыўся Мацвей Сабураў (вядомы па мінскай музычнай групе «Плато»). Мацвей стаў рэжысёрам, аніматарам і галоўным па камп’ютарным эфектам.
Зімой 2003 года ў эфіры мінскага «Альфа-Радыё(руск.) бел.» з’яўляюцца «Оперы для ленивых», выпушчаныя ў ліпені 2003 на кампакт-дыску кампаніяй «Гранд рекордс»[2]. Саша и Сирожа пераказвалі сюжэты вядомых опер так, як яны іх разумеюць. На гэтым этапе да праекта далучыўся Віталь Драздоў.
У канцы 2004 года ўдзельнікі калектыву вырашылі запісаць альбом «Ска-ты!». Альбом быў выпушчаны кампаніяй «Moon Records», і 10 чэрвеня ў кіеўскім клубе «Бінга» адбылася яго канцэртная прэзентацыя.
Група Саша и Сирожа уваходзіла ў творчае аб’яднанне «Дети солнца», разам з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Zdob și Zdub, ТТ-34, Крамбамбуля, Мантана, Merry Poppins, Пиво вдвоём. Усяго ў альбом «Ска-ты!» ўвайшло чатырнаццаць песень, а таксама відэакліпы на песні «Калыханка» і «Филя».
У 2001—2004 гадах выходзіла тэлеперадача «Калыханка».
З 2003 года эфір перадачы «Достань звезду» на «Першым нацыянальным канале» Беларусі прыпынены з-за нізкага рэйтынгу[3].