wd wp Пошук:

Стэфан Лёвен

Чэль Стэфан Лёвен (шведск.: Kjell Stefan Löfven; нар. 21 ліпеня 1957, Стакгольм, Швецыя[5]) — прэм’ер-міністр Швецыі (з 3 кастрычніка 2014 па 30 лістапада 2021), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі27 студзеня 2012 па 4 лістапада 2021), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднання IF Metall1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012).

Біяграфія

Стэфан Лёвен нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольма, ён быў другім дзіцём і маці не здолела гадаваць адразу двух сыноў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэння), і ва ўзросце 10 месяцаў Стэфана Лёвена ўсынавілі лесаруб з мястэчка Сунерста (камуна Солефтэа) Турэ Меландэр і яго жонка Ірыс[6]. У Меландэраў ужо былі дачка і сын.

Палітычная кар’ера

Натхнёны дзейнасцю Улафа Пальмэ, Стэфан Лёвен уключыўся ў дзейнасць шведскіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасля таго, як старшыня партыі Хокан Юхальт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012, на наступны дзень яго пераемнікам абралі Стэфана Лёвена[6].

Зноскі

  1. Stefan Lofven // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefan Löfven (S) // open data portal of the Swedish Parliament Праверана 16 кастрычніка 2019.
  3. Stefan Löfven // Brockhaus Enzyklopädie
  4. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  5. Sveriges befolkning 1970, (CD-ROM version 1.04) Sveriges Släktforskarförbund 2003
  6. 1 2 http://www.allehanda.se/angermanland/ornskoldsvik/stefan-lofven-sorvage-ar-hemma Архівавана 6 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Швецыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных