wd wp Пошук:

Молат

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Молат (значэнні).

Механічный молат кампаніі Шнейдэр у горадзе Ле-Крэзо, Францыя, быўшы самым магутным у свеце ў 18771891 гадах

Молат — прылада працы, якая выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў пры коўцы металу, разбіванні камянёў, забіванні цвікоў і інш. Молаты бываюць ручныя і механічныя.

Кавальскія, або ручныя молаты звычайна робяцца з коўкага жалеза, канцы наварваюцца сталлю. Вельмі маленькія молаты робяцца цалкам са сталі, вялікія — з чыгуну. Адзін канец ручнога молата робяць або зусім плоскім або з лёгкай пукатасцю, ён завецца бой або баёк.

У сімволіцы

Серп і молат

У камуністычнай сімволіцы скрыжаваныя серп і молат азначалі саюз сялян і рабочых. Выява скрыжаваных сярпа і молата была прадстаўлена на гербах і сцягах СССР і саюзных рэспублік.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кавальскія інструменты
Катэгорыя·Молаты
Катэгорыя·Будаўнічыя інструменты
Катэгорыя·Прылады