wd wp Пошук:

Бяроза Эрмана

Бяроза Эрмана[4], каменная (Betula ermanii) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50-75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.

Арэал і экалогія

Радзіма паўвостраў Камчатка і суседнія астравы. Інтрадукавана на Беларусі.

Холадаўстойлівае, ценевыноснае, непатрабавальнае да ўрадлівасці і вільготнасці глебы дрэва. Жыве да 300—400 гадоў.

Таксанамія

Від Бяроза Эрмана ўваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).

  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 роды  
         
  парадак Букакветныя     падсямейства Бярозавыя     від
Бяроза Эрмана
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 пападкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Coryloideae
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Выкарыстанне

Драўніна цвёрдая, цяжкая, вельмі трывалая. Прыдатная для разнастайных вырабаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Гл. картку расліны
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бярозавыя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай