wd wp Пошук:

Сандэрленд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сандэрленд (значэнні). Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: i/ˈsʌndərlənd/) — горад у англійскім графстве Тайн-энд-Уір, цэнтр адміністрацыйнага раёна Сіці-оф-Сандэрленд. Насельніцтва — 174 286 чалавек (2011).

Гісторыя

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау(англ.) бел., што паклала пачатак гісторыі горада.[1] У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне,[2] а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла.[3] Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне.[4]

Геаграфія і клімат

Сандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны.

Спорт

Найбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе.

У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце.

У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя выхадцы і жыхары

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сандерленд // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)
  2. Sunderland Ship Building Архівавана 14 жніўня 2007.
  3. Сандерленд (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Sunderland 2001 Census Statistics Архівавана 11 ліпеня 2007 года.
  5. Philby, Charlotte. My Secret Life: Lauren Laverne(нявызн.), The Independent (29 November 2008). Праверана 11 March 2011.
  6. Joanna Moorhead. Lauren Laverne: My family values | Life and style(нявызн.), The Guardian (29 December 2012). Праверана 15 July 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Англіі
Катэгорыя·Сандэрленд
Катэгорыя·Артыкулы з аўдыёзапісам вымаўлення
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара