wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі

Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі складаецца з 2 адміністрацыйна-палітычных частак (гістарычных правінцый):

Вялікабрытаніі:

Паўночнай Ірландыі:

Гісторыя

З 1801 года, калі адбылося аб’яднанне Вялікабрытаніі і Ірландыі, да 1922 года, калі была заснавана Ірландская Незалежная Дзяржава, краіна афіцыйна называлася Аб’яднаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Ірландыі. Яна размешчана на пяці тысячах астравоў. Нармандскія астравы і Востраў Мэн фармальна не з’яўляюцца часткай Злучанага Каралеўства, але яны маюць з ім асобыя адносіны. Нармандскія астравы ў X стагоддзі ўваходзілі ў склад герцагства Нармандскага і засталіся ў падданстве англійскай кароны пасля яго канчатковага падпарадкавання Францыі ў XV стагоддзі. Востраў Мэн да 1266 года знаходзіўся пад намінальным суверэнітэтам Нарвегіі, а пад прамое кіраванне брытанскай каронай перайшоў у 1765 годзе. У нашы дні гэтыя тэрыторыі маюць уласныя заканадаўчыя сходы і сістэмы законаў, а на востраве Мэн ёсць таксама свая сістэма падаткаабкладання. Брытанскі ўрад адказны толькі за іх прадстаўніцтва на міжнароднай арэне і знешнюю абарону.

Гістарычнае развіццё абумовіла ўнутрыдзяржаўны падзел Злучанага Каралеўства. Тэрыторыя буйных астравоў падзелена на наступныя досыць буйныя часткі: Паўночная Ірландыя, Паўночная Шатландыя, Паўднёвая Шатландыя, Паўночны Усход, Паўночны Захад, Ёркшыр і рэгіён Хамбер, Усходні Мідлендс, Заходні Мідлендс, Уэльс, Усходняя Англія, Паўднёвы ўсход, Паўднёвы Захад і вобласць Вялікага Лондана. Таксама існуе і іншы падзел – на графствы, усяго іх 72. Графства (перад указаннем горада) абавязкова пішуць у паштовым адрасе адной ці дзвюма літарамі – скарочана. Спіс гэтых скарачэнняў ёсць на любой пошце. Органаў мясцовай улады кантралююць жыллёвае будаўніцтва, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, паліцыю і пажарную службу. Яны фінансуюцца за кошт сродкаў, атрыманых ад муніцыпальных падаткаў, мясцовых падаткаў і датацый цэнтральнага ўрада.

Месца Назва Адміністрацыйны падзел Плошча,
км²[1]
Насельніцтва,
чал. (2011)[2]
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Англія Рэгіёны Англіі 130 395 53 012 456 406,55
2 Шатландыя Вобласці Шатландыі 78 772 5 295 403 67,22
3 Уэльс Вобласці Уэльса 20 779 3 063 456 147,43
4 Паўночная Ірландыя Графствы Паўночнай Ірландыі 13 843 1 810 863 130,81
Злучанае Каралеўства 243 789 63 182 178 259,17
Англія
Шатландыя
Уэльс
Паўночная Ірландыя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Office for National Statistics
  2. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb))
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Вялікабрытаніі