wd wp Пошук:

Самуэль Эйленберг

Самуэль Эйленберг (англ.: Samuel Eilenberg; 30 верасня 1913, Варшава — 30 студзеня 1998, Нью-Ёрк) — амерыканскі і польскі матэматык.

Вучань польскага матэматыка Караля Борсука, пад кіраўніцтвам якога напісаў дысертацыю для атрымання доктарскай ступені ў Варшаўскім універсітэце. У 1936 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1939 годзе з-за пагрозы акупацыі Польшчы нацыстамі і па патрабаванні бацькі эміграваў у ЗША. З 1940 па 1946 гады працаваў выкладчыкам у Мічыганскім універсітэце, затым ва Універсітэце Індыяны ў 1946 і 1947 гадах. З 1947 па 1982 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце. У 1948 годзе атрымаў грамадзянства ЗША.

Асноўныя працы адносяцца да алгебраічнай тапалогіі (найболей вядомая сістэма аксіём тэорыі гамалогій Эйленберга — Стынрода) і гамалагічнай алгебры.

Эйленберг быў стваральнікам (разам з С. Мак-Лейнам) тэорыі катэгорый. Таксама яны ўвялі прасторы Эйленберга — Маклейна K(G,n), якія маюць адзіную нетрывіяльную групу гаматопій G у размернасці n. Маюць значэнне яго працы ў галіне тэорыі аўтаматаў.

Член НАН ЗША (1959) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1974). Лаўрэат прэміі Вольфа (1986) і прэміі Стыла (1987). Двойчы атрымаў стыпендыю Гугенхайма (у 1950 і 1974 гадах).

Быў чальцом знакамітай групы «Нікаля Бурбакі», прычым адным з нямногіх яе ўдзельнікаў — не французаў.

Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119020769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119020769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119020769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive
  6. https://www.nytimes.com/1998/02/03/nyregion/samuel-eilenberg-84-dies-mathematician-at-columbia.html
  7. https://mathshistory.st-andrews.ac.uk/Biographies/Eilenberg/
  8. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Бурбакі
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Матэматыкі Польшчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША