wd wp Пошук:

Самбія

Тэрыторыя Самбіі выдзелена аранжавым колерам

Са́мбія (ням.: Samland, літ.: Semba, польск.: Sambia) — гістарычная вобласць Усходняй Прусіі, цяпер — у складзе Калінінградскай вобласці. Назва паходзіць ад прускага племя самбаў.

Займае ўвесь Самбійскі (Земландскі) паўвостраў Балтыйскага мора — да ракі Прэгель (цяпер Прэголя) на поўдні, Дзеймы на ўсходзе. Галоўны горад — Кёнігсберг (цяпер Калінінград).

У 1243 годзе створана самбійская епархія (адна з чатырох дыяцэзій Прусіі). У 12571258 гадах Самбія была падзелена паміж магістрам Тэўтонскага ордэна і самбійскім епіскапствам. У 1577 годзе епархія была скасаваная.

На самбійскам дыялекце прускай мовы напісаныя тры найбольш аб’ёмныя помнікі дадзенай мовы, якія захаваліся да нашых часоў — катэхізісы XVI стагоддзя.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Самбіі ўвайшла ў склад СССР.

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Усходняй Прусіі