wd wp Пошук:

Уладзімеж Антаневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антаневіч. Уладзімеж Антаневіч (15 ліпеня 1893, Самбар — 1968) — польскі археолаг. Прафесар (1920), правадзейны член Польскай АН (1952).

Біяграфія

У 19251933 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце, а ў 19361939 рэктар Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова кіраўнік кафедры археалогіі.

Спрабаваў акрэсліць тэрыторыю свідэрскай культуры на Беларусі і выказаў меркаванне, што яе плямёны з’явіліся тут не пазней за канец верхняга неаліту.

У 1934 ў Мінску ўзяў удзел у навуковай канферэнцыі, наладзіў кантакты з беларускімі археолагамі Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім, Канстанцінам Палікарповічам.

Аўтар каля 300 навуковых прац па археалогіі, народным мастацтве, музейнай справе.

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Włodzimierz Antoniewicz // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Włodzimierz Antoniewicz // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=ANTONIEWICZ,%20W%C5%82odzimierz%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самбары
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Археолагі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных