wd wp Пошук:

Салігорскае вадасховішча

Саліго́рскае вадасхо́вішча[1] — вадасховішча ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Случ, каля горада Салігорск.

Вадасховішча створана ў 1967 годзе ў мэтах забеспячэння вадой прадпрыемстваў вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», рэгулявання сцёку ракі Случ абваднення сельскагаспадарчых угоддзяў, жыўлення рыбаводнай гаспадаркі[1].

Плошча паверхні вадасховішча складае 23,1 км². Даўжыня 24 км, найбольшая шырыня 2 км. Даўжыня берагавой лініі 70 (61,2 км[2]) км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 2,5 м. Аб′ём вады 55,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн м³. Плошча вадазбору 1793 км². З захаду ўпадае рака Рутка.

Вадасховішча створана на месцы балотнага масіву (каля 40 % берагоў штучныя). Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя дамбамі і насыпамі. Каля Салігорска вышыня берагоў 1—3 м. Моцна зарастае.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Вакол вадасховішча створана зона адпачынку.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. Водохранилища — Минская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Случы (прыток Прыпяці)
Катэгорыя·Вадасховішчы Салігорскага раёна