wd wp Пошук:

Салоніцкі сельсавет

Сало́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Багатырская.

Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Салонікі. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Салонікі. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Полацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тросніца, сельсавет перайменаваны ў Тросніцкі[1].

7 чэрвеня 1968 года Грамоўскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў Салоніцкі[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Баравухскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)[3]. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключаны вёскі Меліярацыйная і Спас-Слабада[4]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багатырская. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Юравіцкага сельсавета з вёскай Баранава[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3110 чалавек[6], з іх 86,4 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы[7].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Салоніцкі сельсавет