wd wp Пошук:

Баравухскі сельсавет

Бараву́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — горад Наваполацк (не ўваходзіць у склад).

Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Наваполацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Наваполацка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махіроўскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махірова. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравуха. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Баравухскі з цэнтрам у вёсцы Баравуха I[1]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Салоніцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)[2]. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключана вёска Пагіршчына[3]. 15 сакавіка 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 — і пасёлак Міжрэчча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Наваполацкага гарсавета[4]. 15 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу і перайменавана ў Баравуху[5]. 23 верасня 2008 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[6]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Адамоўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі)[7]. 22 лютага 2019 года гарадскі пасёлак Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаны ў склад Наваполацка[8].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў, без Баравухі і Міжрэчча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Наваполацкага гарсавета) — 1008 чалавек[9], з іх 85,6 % — беларусы, 11,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[10].

Населеныя пункты

Баравухскі сельсавет уключае 37 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 15 марта 2000 г. № 136 О передаче деревни Боровуха-1 и поселка Междуречье Полоцкого района в административное подчинение новополоцких городского Совета депутатов и городского исполнительного комитета и об изменении границы города Новополоцка
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов № 41 от 15 июня 2000 года
  6. Перечень наименований, присвоенных географическим объектам 2006—2008 Архівавана 18 ліпеня 2021.. maps.by.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73 Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Баравухскі сельсавет
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат