wd wp Пошук:

Тросніцкі сельсавет

Тро́сніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Тросніца.

16 ліпеня 1954 года цэнтр Салоніцкага сельсавета перанесены ў вёску Тросніца, сельсавет перайменаваны ў Тросніцкі[1]. У 1957 годзе ў склад сельсавета з Палатоўскага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае[2]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Баранава, Баяноўшчына, Баравуха-2, Баравуха-3, Дразды, Дом інвалідаў, Захарнічы, Пагіршчына, Пазнякова, пасёлак Полацкага лясгаса, Скавародзіна, Спас-Слабада, Чарняшчына і Янкава) скасаванага Захарніцкага сельсавета і 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы) Палатоўскага сельсавета, у склад Палатоўскага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сякераўшчына, а сельсавет перайменаваны ў Грамоўскі[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных № 316 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе