wd wp Пошук:

Саларская мова

Сала́рская мова (саманазва: Salırça, سالارچا) — мова агузскай групы цюркскай моўнай сям’і, на якой размаўляе цюркскі народ салары. Носьбіты мовы распаўсюджаныя галоўным чынам у правінцыях Цінхай і Ганьсу КНР, некаторыя носьбіты таксама пражываюць у горадзе Інін Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна краіны.

Колькасць салараў складае прыблізна 105 тыс. чал., з іх на мове размаўляе прыкладна 60 тыс. чал.[2], пры гэтым каля 10 тыс. чал. можа размаўляць толькі па-саларску[2].

Гісторыя

Згодна з некаторымі легендамі, сучасныя салары з’явіліся на сваім сучасным месцы жыцця ў XIV ст. у выніку міграцыі з Самарканда. Лінгвістычныя звесткі ўказваюць на прыналежнасць мовы да агузскай групы цюркскай сям’і моў, гэту класіфікацыю здолеў абгрунтаваць лінгвіст Э. Ценішаў.

Сучасная саларская мова зазнай вызначаны ўплыў з боку кітайскай і тыбецкай моў.

Статус

Саларская мова мае афіцыйны статус ва ўсіх саларскіх аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках[3] — Сюньхуа-Саларскім (у акрузе Хайдун правінцыі Цінхай) і Цьзішышань-Бааань-Дунсян-Саларскім (у Лінся-Хуэйскай аўтаномнай акрузе правінцыі Ганьсу) аўтаномных паветах.

Класіфікацыя

Уваходзячы ў склад агузскай групы, у саларскай мове знаходзіцца пэўная дзеля ўплыву з боку кыпчацкіх моў, таксама прысутнічаюць ізаглосы ўсходнецюркскіх моў: пераход працюркскага -d- у -d- як у саянскіх мовах, а не ў -j-, як у астатніх агузскіх мовах, да якіх належыць саларская; супрацьпастаўленне перш за ўсё моцных і слабых у сістэме зычных на ўзор саянскіх, а таксама сарыг-югурскай і фуюйска-кыргызскай моў.

Асноўная характарыстыка

Фаналогія

Фаналогія саларскай мовы вытрымала ўплыў з боку кітайскай і тыбецкай моў. Дадаткова, /k, q/ і /g, ɢ/ сталі асобнымі фанемамі ў запазычаных словах, як і ў іншых цюркскіх мовах[4].

Лябіяльныя
(вуснавыя)
Зубныя Рэтрафлексныя Альвеапалатальныя Велярныя
(заднеязычныя)
Увулярныя Глатальныя
Выбухныя p b t d k ɡ q ɢ
Афрыкаты t͡ʂ d͡ʐ t͡ɕ d͡ʑ
Фрыкатыўныя f (v) s z ʂ ɕ x ʁ h
Насавыя m n
Апраксыманты w l r j

Галосныя гукі ў саларскай мове маюць тыповы цюркскі характар. Падзяляюцца на галосныя задняга шэрагу a, ɨ, o u і адпаведныя ім галосныя пярэдняга шэрагу e, i, ø, y[5].

Кітайскі і тыбецкі ўплыў

Як адзначана вышэй, саларская мова характарызуецца вызначанаю ступенню кітайскага і тыбецкага ўплыву. Гэты ўплыў асабліва выражаны ў дыялекце мясцовасці Амдо. Нягледзячы на тое, што саларская мова мае цюркскае паходжанне, асноўная частка асаблівасцей мовы ўзнікла праз уплыў кітайскай мовы, прыкладна 20% і 10% лексікі мовы маюць адпаведна кітайскае і тыбецкае паходжанне. Тым не менш, на думку некаторых даследчыкаў, у Кітаі праводзіцца палітыка адмаўлення гэтых уплываў і падкрэслівання цюркскага характару мовы[6]. У саларскай мове выкарыстоўваецца пісьмовасць на аснове кітайскіх іерогліфаў, што звязана з адсутнасцю ўласнай пісьмовасці[7].

Пісьмовасць

Апрача кітайскай пісьмовасці, у саларскай мове таксама мае ўжытак і пісьмовасць на арабскай аснове[8], некаторая частка этнічных салараў выказваюць пажаданні выкарыстоўваць лацінскую графіку[9]. Праз адсутнасць афіцыйнай сістэмы пісьмовасці салары карыстаюцца кітайскай, што тлумачыцца жаданнем падкрэсліць сваю прыналежнасць да кітайскай палітычнай нацыі[10].

Існуе праект лацінізацыі мовы на аснове кітайскае сістэмы піньінь, які быў ажыццёўлены этнічным саларам Ма Куанлінам для дыялекту менгда[11].

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. 1 2 Salar | Ethnologue
  3. Fèlix Martí. 52 (Bilingual education and bilingualism) // Words and worlds: world languages review / Fèlix Martí. — (ілюстраванае выданне). — Multilingual Matters, 2005. — С. 123. — ISBN 1-85359-827-5.
  4. 1 2 Dwyer & 2007 (96)
  5. Dwyer (2007:121)
  6. William Safran. 1 (Cass series–nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — ілюстраванае выданне. — Psychology Press, 1998. — С. 72. — ISBN 0-7146-4921-X.
  7. Thammy Evans. Great Wall of China: Beijing & Northern China. — (ілюстраванае выданне). — Bradt Travel Guides, 2006. — С. 42. — ISBN 1-84162-158-7.
  8. Ainslie Thomas Embree, Robin Jeanne Lewis. 4 // Encyclopedia of Asian history / Ainslie Thomas Embree. — 2. — Scribner, 1988. — С. 154. — ISBN 0-684-18901-1., Універсітэт Мічыгану.
  9. William Safran. 1 (Cass series–nationalism and ethnicity) // Nationalism and ethnoregional identities in China / William Safran. — (ілюстраванае выданне). — Psychology Press, 1998. — С. 77. — ISBN 0-7146-4921-X.
  10. Page 68, Allatson, Paul, MacCormack, Jo. (2008) Exile Cultures, Misplaced Identities. Rodopi
  11. MA Quanlin, MA Wanxiang, and MA Zhicheng Salar Language Materials (pdf). часопіс SINO-PLATONIC PAPERS, №43, ст.3. Department of East Asian Languages and Civilizations, University of Pennsylvania, Philadelphia, PA 19104-6305 USA. Праверана 4 кастрычніка 2013.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цюркскія мовы
Катэгорыя·Мовы Кітая
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных