Сад Эрам (перс.: باغ ارم) — «Баг-е Эрам» дэкаратыўны персідскі сад у Шыразе (Іран). Сучасны выгляд набыў у XIX стагоддзі, але інфраструктура, была мабыць закладзена у XVIII стагоддзі, калі гэты аб’ект апісваўся падарожнікамі як «Сад шаха». Сад Эрам з’яўляецца часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад агульнай назвай «Персідскія сады».
Сад Эрам знаходзіцца ў горадзе Шыраз, на паўночным беразе ракі Кушк. Яго назва бярэ пачатак ад легендарнага сада ў Аравіі, вядомаму як «Рай (Ірам), упрыгожаны калонамі». Сучасны выгляд сад Эрам і будынкі ў ім набылі ў XIX стагоддзі, калі ім валодаў кашкайскі ільхан, але верагодная структура сада з чатырох частак, характэрная для персідскіх садоў, з цэнтральным басейнам і чатырма каналамі існавала і ў больш ранні перыяд, паколькі еўрапейцы, якія наведвалі Шыраз у XVIII стагоддзі, у тым ліку Карнэліс дэ Бруйн(руск.) бел., пакінулі апісанні размешчанага там «Сада шаха»[1].
Сад Эрам мае прамавугольную форму, выцягнутую с захада на ўсход. Агульная плошча сада складае 110 380 м². Уздоўж доўгай паўночнай мяжы сада цяпер праходзіць бульвар Эрам, а ўздож кароткай — заходняй бульвар Данешджу; два астатнія бакі мяжуюць з іншымі садамі і жылымі дамамі. Землі сада размешчаны пад нахілам с захада на ўсход[2].
Асноўны будынак сада Эрам — трохэтажны павільён, пабудаваны ў сярэдзіне праўлення дынастыі Каджараў. Павільён размешчаны ў верхняй заходняй частцы сада і звернуты фасадам на ўсход[3]. Павільён, які ўтрымлівае 30 пакоеў, пабудаваны мясцовым архітэктарам Хаджы Махамадам Хасанам. Убранне пакоеў уключае дэкаратыўныя пліткі з радкамі з твораў Хафіза Шыразі[1]. У павільёне пасля яго рэканструкцыіі у 1960-я гады размяшчаўся Інстытут Азіі Універсітэта Пехлеві[4].
За галоўным павільёнам у заходняй частцы сада размяшчаецца Андаруні(руск.) бел. (ці Сераль(руск.) бел.) — унутраны дом на пяць пакоеў с закрытым дворыкам. Да паўднёвай часткі андаруні прыбудавана яшчэ адно памяшканне, якое ў мінулым было хамамам(руск.) бел. — парной баняй. Пры дынастыі Пехлеві(руск.) бел. гэты будынак быў перароблены пад каравульнае памяшканне, а пазней, калі сад Эрам быў перададзены Шыразскаму ўніверсітэту (былы Ўніверсітэт Пехлеві) і ў андаруні размясціўся юрыдычны факультэт, былая баня стала бібліятэкай[5].
Архітэктурны ансамбль сада Эрам уключае таксама парадныя вароты, размешчаныя з яго паўночнага і ўсходняга бакоў. Дзьве аркі на паўночным баку сада з’яўляюцца вытанчанымі цаглянымі канструкцыямі са складанай структурнай кладкі, упрыгожаныя мазаікамі з цэглы і паліваных плітак. У эпоху Каджараў гэтыя вароты былі часткай сцяны, якая абкружала сад; пазней, аднак, сцяна была зламана і заменена на агароджу, праз якую прахожыя на бульвары Эрам могуць любавацца садам[6].
Выбар раслін для сада быў, верагодна абумоўлены яго знаходжаннем у спякотнай і сухой мясцовасці; таму дрэвы абіраліся з такім разлікам, каб стварыць шчыльную цень, якая б абараняла ад спёкі. Такім жа чынам былі падабраныя і кветкі, якія акрамя эстэтычнай, маюць і лекавую каштоўнасць. У садзе магчыма знайсці як фруктовыя дрэвы (гранат, мушмулу,памяранец(руск.) бел., хурму, арэх, абрыкос, яблыню, айву і грушу), так і дрэвы, якія не даюць ядомых пладоў (сосны, кедры, клёны, іудзіна дрэва(руск.) бел., вербы эўкаліпты, і белую таполю). Сярод апошніх знаходзіцца і самы высокі ў Шыразе кедр (вышыня ствала каля 35 м). У заходняй і паўночна-заходняй частках сада разбіты ружоўнікі, дзе вырошчваюцца каля 300 сартоў руж. У аранжарэях сада вырошчваюцца бягоніі, бугенвіліі, цынерарыі, Камеліны(руск.) бел., Asparagus aethiopicus i Fasparagus setaceus; у адкрытым садзе таксама шырока прадстаўлена дэкаратыўнае кустоўе з прыгожымі кветкамі і лістамі, цыбульныя кветкі і павойныя расліны[7].
У мінулым, сад Эрам браў ваду з вялікага канала Нар-э-Аазам, забіраючы 20 % яго агульнага водазвароту. Але потым было наладжана арашэнне сада вадой з некалькіх калодзежаў, выкапаных на яго тэрыторыі. Да клумб і кветак вада падаецца па трубам з дапамогай насосаў. Уздоўж галоўных алей сада, якія перасякаюцца пад прамым вуглом, пракладзены каналы з цякучай вадой, якія сімвалізуюць чатыры райскія ракі[8].
Перад цэнтральным павільёнам размешчаны басейн чатырохвугольнай формы, яго плошча складае 335 м². Акрамя гэтага, у годы праўлення дынастыі Пехлеві, калі тэрыторя сада была пашырана, у яго паўночна-заходняй частцы былі выкапаны яшчэ тры вадаёмы[9].
![]() |
Сад Эрам на Вікісховішчы |
---|