wd wp Пошук:

Шыразскі ўніверсітэт

Шыразскі ўніверсітэт, раней вядомы як Універсітэт Пехлеві — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і Навукова-даследчы цэнтр(руск.) бел.. Размешчаны ў горадзе Шыраз.

Цяпер у ім вучыцца больш за 13000 студэнтаў. Ва ўніверсітэце прадстаўлена 53 бакалаўрскія праграмы, 61 магітарскіх, адна праграма на ступень доктара медыцыны (ветэрынарыя) і 25 доктарскіх праграм.

Гісторыя

Папярэднік Шыразскага ўніверстэта — тэхнічны каледж пад назвай «Вышэйшы інстытут здароў’я» для падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў па чатырохгадовай праграме, быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1950 годзе ён быў пераўтвораны ў медыцынскі інстытут. У 1953 годзе была заснавана Школа медсясцёр і Каледж сельскай гаспадаркі, мастацтв і навук Намазі.

Пасля далучэння да комплекса ў 1954 годзе каледжа інжынерных навук і Каледжа ветэрынарнай медыцыны яму быў нададзены статус універстэта. У гонар правячай дынастыі ён атрымаў назву Універсітэт Пехлеві. У дарэвалюцыйны перыяд у складзе ўніверсітэта таксама ўзніклі стаматалагічная школа (1969), школа паслядыпломнай адукацыі і каледж электронікі (1969), каледж права і педагогікі (1977).

У 1960 годзе шах Махамед Рэза Пехлеві запрасіў прэзідэнта Пенсільванскага ўніверсітэта Гейларда Харнуэла ў Іран, каб той вывучыў Іранскія вышэйшыя навучальныя установы(руск.) бел.. Па заказу шаха Харнуэл падрыхтаваў справаздачу, па вынікам якой шах прапанаваў Пенсільванскаму ўніверсітэту дапамагчы пераўтварыць Універсітэт Пехлеві ў адзінае ВНУ на Блізкім Усходзе, заснаванае на амерыканскай сістэме вышэйшай адукацыі[4]. Такім чынам Пенсільванскі ўніверсітэт адыграў важную ролю ў фарміраванні структуры і праграмы шмат якіх факультэтаў і інстытутаў Універсітэта Пехлеві. Мноства выкладчыкаў Пенсільванскага ўніверсітэта паехалі ў Шыраз выкладаць ці кіраваць вучэбнай ці даследчыцкай працай. Прэзідэнт Пенсільванскага ўніверсітэта быў удастоены ганаровай ступені Універсітэта Пехлеві ў знак прызнання заслуг у яго фармаванні[5].

Падчас ісламскай рэвалюцыі, калі была звергнута дынастыя Пехлеві, пачалась культурная рэвалюцыя 1980—1987 гг. накіраваная на ісламізацыю адукацыі і культуры. У яе ходзе ўсе ўніверсітэты Ірана былі зачынены на тры гады.

Цяпер Шыразскі ўніверсітэт карыстаецца ў Іране рэпутацыяй вельмі моцнага ВНУ, пераўзыходзіць па акадэмічным паказальнікам нават Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа і Тэгеранскі ўніверсітэт.

Таксама пры Шыразскім ўніверсітэце створаны Віртуальны ўніверсітэт, першы сярод віртуальных ўніверсітэтаў у Іране.

Мова выкладання

Хаця афіцыйнай і асноўнай мовай выкладання ў Шыразскім ўніверсітэце з’яўляецца персідская, вялікая колькасць лекцый, падручнікаў, хатніх заданняў адбываецца на англійскай мове; гэта асабліва справядліва для інжынернай школы, дзе падручнікі па асноўным двсцыплінам (электрыка, электроніка, кампьютарная справа, механіка, будаўніцтва, матэрыялазнаўства і хімічная інжынерная справа) — на англійскай мове.

Зноскі

  1. Univercity Council (нявызн.) (недаступная спасылка). Shiraz University. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 12 лістапада 2016.
  2. Shiraz University, Degres and Programs(недаступная спасылка)
  3. Report of shiraz University in September 2013 (нявызн.).(недаступная спасылка)
  4. Trends by Region: MIDDLE EAST and Penn’s Global Engagment, University of Pennsylvania Archives(недаступная спасылка)
  5. Frye, R. N. Greater Iran. Mazda Publishers. 2005. ISBN 1-56859-177-2. p. 232

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Навука ў Іране
Катэгорыя·Адукацыя ў Іране
Катэгорыя·Шыраз
Катэгорыя·Універсітэты Ірана
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта