wd wp Пошук:

Асяродак

Асяродкі на Міяве
Асяродак на Ацы ніжэй Мызінскага моста(руск.) бел.

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асяродак (значэнні). Асяродак — намнажэнне (падводнае ці надводнае) алювіяльных наносаў ў рэчышчы ракі, якое не мае расліннасці (бліжэй да берага называецца побачэнь, а ля выпуклых берагоў пры меандраванні — пляж). Звычайна мае выгляд невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Месца гнездавання птушак.

Фарміраванне

Накапленне наносаў адбываецца пры малой транспартуючай здольнасці патоку(руск.) бел. і вялікім паступленні наносаў.

Форма асяродка падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, плошча да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, за кошт перамяшчэння наносаў паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя частка намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродка расліннасцю або па іншым прычынам прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў(руск.) бел.. У межань(руск.) бел. асяродкі выходзяць з вады і ператвараюцца ў выспы.

Тып рэчышчавых працэсаў(руск.) бел., вызначаны асяродкамі — асяродкавы або асяродкавая шматрукаўнасць. Пры ўтварэнні рэчышчавых астравоў асяродкавая шматрукаўнасць трансфармуецца ў рэчышчавую(руск.) бел..

У Беларусі

У Беларусі трапляюцца пераважна на рэках паўднёвай часткі краіны (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфічная тэрміналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэчышчазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай