wd wp Пошук:

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культурфестываль дыяспар Беларусі, які адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел у фестывалі прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з’яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў.

Гісторыя

Першы фестываль

Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб’яднанняў.

Дзясяты фестываль

Асноўны артыкул: X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (67 чэрвеня 2014 года) сабраў прадстаўнікоў 34 нацыянальнасцей, дэбютантамі былі крымскія татары, іспанцы, італьянцы, англічане. Пачаўся форум шэсцем удзельнікаў у нацыянальных касцюмах па цэнтральных вуліцах Гродна да галоўнай сцэны на плошчы Леніна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Гэты фестываль стаў самым маштабным да гэтага часу па колькасці ўдзельнікаў – амаль 900[1]. Прадстаўнікамі дыяспар была закладзена «алея сяброўства» паблізу ад Каложскай царквы. Ва урачыстым шэсці і адкрыцці фестывалю прымалі удзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліс. Адбыўся канцэрт Народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі[ru]. Другі дзень фестывалю быў адзначаны адкрыццём памятнага знака на месцы страчанага храма, удзел у каторым акрамя кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай канфесій Гродна бралі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Мерапрыемствы фестывалю наведалі каля 200 тысяч гледачоў[2].

Адзінаццаты фестываль

Асноўны артыкул: XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур У 2016 годзе фестываль адбыўся адзінаццаты раз, адзначыўшы дваццацігадовы юбілей. Фестываль праходзіў 4 і 5 чэрвеня 2016 года і сабраў каля 120 тысяч наведвальнікаў[3]. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей, паказаўшы свае танцы, песні, кухню і касцюмы на 22 падворках[4]. Распачаў працу музей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Адбылося адкрыццё скульптуры шахматнай фігуркі ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў, якую правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Дванаццаты фестываль

Асноўны артыкул: XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур Адбываўся 1—2 чэрвеня 2018 года ў Гродне, 3 чэрвеня на Аўгустоўскім канале.

Трынаццаты фестываль

Асноўны артыкул: XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур Меў адбыцца 5—6 чэрвеня 2020 года ў Гродне і 7 чэрвеня 2020 года на Аўгустоўскім канале, але з-за пандэміі COVID-19 быў перанесены на 2021 год.[5] У 2021 годзе ў Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць, у верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцей.

Зноскі

  1. X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне (нявызн.) (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018. Праверана 29 верасня 2016.
  2. Бывай, дзясяты фестываль! Рыхтуемся да адзінаццатага… (нявызн.) (недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2014. Праверана 29 верасня 2016.
  3. Дыплом XI Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур атрымала студэнтка гісторыка-філалагічнага факультэта (нявызн.). Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова. Праверана 29 верасня 2016.
  4. XІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне (нявызн.). Звязда. Праверана 29 верасня 2016.
  5. Уже точно. Фестиваль национальных культур в Гродно перенесли на следующий год (нявызн.), TUT.BY (14 мая 2020 у 09:25). Праверана 14 мая 2020. Архівавана 27 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі