wd wp Пошук:

Біёта

Біёта (ад стар.-грэч.: βιοτή — жыццё) — гістарычна складзеная сукупнасць відаў жывых арганізмаў, аб’яднаных агульнай вобласцю распаўсюджвання ў сучаснасці альбо ў мінулыя геалагічныя эпохі. У склад біёты ўваходзяць як прадстаўнікі клеткавых арганізмаў (расліны, жывёлы, грыбы, бактэрыі, пратысты і г. д.), так і бясклетачныя арганізмы (напрыклад, вірусы).

Біёта з’яўляецца важнай часткай экасістэм і біясферы. Біёта актыўна ўдзельнічае ў біягеахімічных працэсах. Вывучэнне біёты — прадмет мноства навукаў, у тым ліку біялогіі, экалогіі, гідрабіялогіі, палеанталогіі, біягеахіміі і іншых.

У адрозненне ад біяцэнозу біёта можа характарызавацца адсутнасцю экалагічных сувязяў паміж рознымі відамі арганізмаў.

Глядзі таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Біёты
Катэгорыя·Біягеаграфія
Катэгорыя·Экалогія