wd wp Пошук:

Рэйхсгау

Адміністрацыйны падзел Германіі на 1 жніўня 1941 (рэйхсгау вылучаны зялёным колерам)

Рэйхсгау (ням.: Reichsgau — «імперская акруга») — адміністрацыйная адзінка Трэцяга рэйха, створаная на зноў далучаных да Германскай імперыі тэрыторыях; існавала з 1939 па 1945 год. Не варта блытаць з партыйнымі гау. Главой рэйхсгау быў імперскі штатгальтар, які па сумяшчальніцтве з’яўляўся гаўляйтарам органаў НСДАП на дадзенай тэрыторыі.

Спіс рэйхсгау

Судэтэнланд

На тэрыторыі Судэцкай вобласці Чэхіі, населенай судэцкімі немцамі 15 красавіка 1939 года было створана рэйхсгау Судэтэнланд. Сталіца — горад Райхенберг (Ліберац).

Альпійскія і дунайскія рэйхсгау

Асноўны артыкул: Альпійскія і дунайскія рэйхсгау Пасля аншлюсу Аўстрыі на яе тэрыторыі законам ад 14 красавіка 1939 былі створаны сем рэйхсгау, якія толькі часткова супадалі з былымі аўстрыйскімі землям:

Далучаныя ўсходнія вобласці

На тэрыторыях «далучаных усходніх абласцей» загадам ад 26 кастрычніка 1939 гады былі створаны два рэйхсгау:

Планаваныя рэйхсгау

У будучыні планавалася стварыць яшчэ некалькі рэйхсгау, але гэтыя планы так і не былі ажыццёўлены:

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Былыя адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні Трэцяга рэйха